Сядзіба ў КРЭТЫНГЕ

Землеўладанне ў Крэтынге згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя. У 1572 годзе ўладальнікам стаў гетман Вялікага Княства Літоўскага Ян Караль Хадкевіч. Пазней уладальнікамі былі магнаты Сапегі, князі Масальскія, графы Патоцкія і Зубавы. У 1874 годзе Крэтынгскую сядзібу купіў магнат і дзяржаўны саноўнік Юзаф Тышкевіч (Юозапас Тышкявічус). Праз год ён з сям’ёй пасяліўся ў Крэтынге і пачаў перабудоўваць сядзібу ў палац. У Белай зале адбываліся балі, у Чырвонай зале – канцэрты прафесійных музыкантаў сядзібнага аркестра. Падчас добрага надвор’я Тышкевічы адпачывалі ў садовай альтанцы, пад ценем вялізнага каштана, плавалі на лодках.
Гукі музыкі пранікалі з палаца Тышкевічаў і ў трохпавярховую аранжарэю, што стаяла побач. Гэта был адзін з лепшых прыватных зімовых садоў у Еўропе, у якім раслі пальмы, агавы і нават старажытны сагаўнік (Cycas). Сярод лістоты ціўкалі канарэйкі. На Каляды ў аранжарэі ставілі высокую пухнатую ёлку, і за падарункамі прыходзілі дзеці слуг.
У 1878 годзе на месцы вадзяного млыну збудавалі гідраэлектрастанцыю, першую ў Літве – граф быў прыхільны да новага. У сядзібе загарэліся электрычныя лямпачкі, а праз некалькі гадоў была праведзена і першая тэлефонная лінія, яна злучыла тры сядзібы графа – Крэтынгу, Плунге і Рэтавас. Юзаф Тышкевіч, чалавек заможны, побач з сажалкай пабудаваў лякарню і плаціў лекару, які бясплатна лячыў работнікаў сядзібы. Заснавалі і прытулак для старых. Сястра графа Марыя Тышкявічуте адкрыла першы літоўскі дзіцячы садок.
Юозапас Тышкявічус, які прывёў сядзібу да росквіту, памёр у 1891 годзе. З Палангі ў Крэтынгу прывезлі катафалк і ў парадным мундзіры палкоўніка пахавалі графа ў сямейнай капэле-маўзалеі. Сядзіба адышла сыну Аляксандрасу, які займаўся арганізацыяй прамысловых прадпрыемстваў, пародзістымі жывёламі. Праз год пасля таго, як яго ў 1940 годзе выселіла савецкая ўлада, Аляксандрас вярнуўся ў знішчаны дом, але неўзабаве разам з дачкой эміграваў і ў 1945 годзе памёр у Германіі.
Пасля вайны ў сядзібе дзейнічалі два тэхнікума, бухгалтарскі і сельскагаспадарчы. Неўзабаве побач палаца з’явіліся прыбудова з сілікатнай цэглы для вучняў, а таксама інтэрнат, гаражы. Цяпер у сядзібе і аранжарэі дзейнічае музей.

  • Землеўладанне ў Крэтынге згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя. У 1572 годзе ўладальнікам стаў гетман Вялікага Княства Літоўскага Ян Караль Хадкевіч. Пазней уладальнікамі былі магнаты Сапегі, князі Масальскія, графы Патоцкія і Зубавы. У 1874 годзе Крэтынгскую сядзібу купіў магнат і дзяржаўны саноўнік Юзаф Тышкевіч (Юозапас Тышкявічус). Праз год ён з сям’ёй пасяліўся ў Крэтынге…
  • Ад аднапавярховай прастакутнай цяпліцы, пабудаванай ў другой палове XIX стагоддзя, засталіся падмурак і некалькі сцен. Карысная прадукцыя з сядзібнай цяпліцы трапіла ў кухню, там кухарыў жыхар Крэтынгі Аляксандрас Йонушкіс. Ён умеў патрафіць гаспадарам, таму Аляксандраса шанавалі і ласкава называлі Алёкам.
  • Агароднік Тышкевічаў жыў у аднапавярховым доме, у якім былі склеп і гарышча. У гэтым даму некаторы час, калі сядзіба ў 1940 годзе была занятая савецкімі вайскоўцамі, давялося туліцца Аляксандрасу Тышкявічусу.
  • Граф Тышкевіч быў зацікаўлены развіваць цяплічную гаспадарку. У сядзібе было некалькі цяпліц, аднак захавалася толькі адна, пабудаваная на працягу XIX–XX стст побач з абозняй (карэтнай). З двух бакоў шклянага будынку былі цагляныя прыбудовы, у адной агароднік захоўваў розныя прылады, у іншым будынку стаяла печ. Цяпер у заходняй частцы былой цяпліцы вылучана трохі мейсца для вырошчвання…
  • Аднапавярховы дом для дваіх работнікаў, якія спраўлялі агародныя працы, у сядзібе Тышкевічаў пабудавалі з бярвенняў у другой палове XIX стагоддзя. Два работніка-агародніка там жылі разам з сем’ямі. Пасля вайны ў пярэдняй частцы дама зладзілі прыбудову.
  • Стайні былі пабудаваныя ў сядзібе ў другой палове XIX стагоддзя для рабочых коней. Іх тут утрымлівалі дзве пары і часцей за ўсё выкарыстоўвалі для цяплічных і садовых прац. Пасля вайны стайні пашырылі прыбудовай з сілікатнай цэглы. Уяпер на гэтым месцы застаўся толькі падмурак.
  • Драўляная абозня згадваецца ў інвентарным вопісу 1771 года, калі ўладальнікам Крэтынгскай сядзібы з’яўляўся князь Масальскі. Пры графе Юзафе Тышкявіче, у XIX стагоддзі, ужо паўстала мураваная пабудова, там знаходзіліся і вазы, і карэты, якія уязджалі праз даволі шырокія дзверы. У ўсходняй частцы пабудовы ўтрымлівалі так званых парадных коней, аб іх падрыхтоўцы да выяздаў клапаціўся граф. У…
  • Вадзяны млын ля месца зліцця рэк Акмяна (Akmena) і Дулпутыс (Dulputis) быў згаданы яшчэ ў інвентарнай кнізе 1672 года. Праз сто гадоў, пры падліку аб’ектаў сядзібы, гэты аб’ект запісаў каморнік Пранцышкус Йодка, якого прызначыў біскуп Ігнотас Йокубас Масальскіс. У XIX стагоддзі, пры графе Юзафе Тышкявіче, у надбудове з чырвонай цэглы пачала працаваць першая ў Літве…
  • Двухпавярховы цагляны дом, які пабудавалі ў той час, калі ўладальнікам Кэтынгскай сядзібы з’яўляўся графа Платон Зубаў. ых, называлі Падлогі амаль усіх памяшканняў былі дошчаныя, столі – тынкаваныя, частка вокнаў – з аканіцамі. Пакоі ацяпляліся дэкараванымі кафлянымі печамі. Паколькі дом быў досыць камфортны і прасторны, у гэтым “старым палацы”, як яго называлі, некаторы час жылі новыя…
  • Далей ад іншых сядзібных будынкаў стаіць дом, які адзіны застаўся па іншым беразе ракі Акмяна. Ён выкарыстоўваўся як жылы дом для работнікаў у той час, калі пашыралася гаспадарка графа Юзафа Тышкевіча і паўстала шмат гаспадарчых пабудоў. Менш важныя работнікі атрымлівалі кватэры і пакоі ў доме для найманых работнікаў, для больш важных работнікаў будавалі асобныя дамы.
  • Склад у сядзібе пабудаваны ў XVIII стагоддзі. У аднапавярховым будынку з гарышчам і падвалам захоўвалі розныя бытавыя рэчы і інвентар. Граф Юзаф Тышкевіч, купіўшы Крэтынгскую сядзібу, вырашыў прадпрыняць рэканструкцыю. Вывезлі ўсё тое, што ўжо непатрэбна, павялічылі будынак ў даўжыню прыбудовай з чырвонай цэглы. У былым складзе абсталявалі кватэры, у іх пасяліліся работнікі з сем’ямі. Іншыя…
  • Бровар пабудавалі ў XVIII стагоддзі, падчас валодання князёў Масальскіх. Па баках двух сцен амаль квадратнага будынка былі земляныя насыпы, дах – чарапічны. Адно памяшканне выкарыстоўвалі для захоўвання мукі, іншыя памяшкані прызначаліся для дыстыляцыі гарэлкі, сушкі і закваскі соладу, вырабу піва. Яшчэ у адным памяшканні працаваў работнік, які кантраляваў працэс вырабу гарэлкі. Сыравіну, якая заставалася, аддавалі…
  • Аднапавярховы адміністрацыйны будынак, у сядзібе пабудавалі ў XIX стагоддзі. Там размяшчалася адміністрацыя маёнтка. Да адміністрацыі звярталіся мясцовыя жыхары з важнымі для іх пытаннямі, таксама работнікі сядзібы адносна аплаты за працы. У ХХ стагоддзі у гэтым будынку была малочная ферма, таму пра будынак іншы раз казалі “белы”. На ферму везлі малако ад ўсіх кароў сядзібы. З…
  • Абабіты дошкамі і драўлянымі рэйкамі аднапавярховы будынак прастакутнай формы быў знешне звычайным і не прыцягваў ніякай ўвагі. Тут разам з сем’ямі жылі найманвя работнікі, і ўнутранае ўбранне кватэр залежала цалкам ад жыльцоў..
  • Графу Юозафу Тышкевічу для ажыццяўлення сваіх ідэй і гаспадарчых пачынанняў патрэбныя былі рукі памочнікаў. Найманым работнікам патрэбавалася жыллё. І ў другой палове XIX стагоддзя пабудавалі трэці дом для работнікаў, Т-падобны. Сцены з аднаго боку былі абабітыя драўлянымі дошкамі. У падмурак дома засыпалі каменны друз, сцены злажылі з цэглы.
  • Амаль кожны работнік у сядзібе меў свойскую жывёлу – карову, казу ці інш. Корм, які прызначаўся гэтым жывёлам, назапашвалі і захоўвалі ў пуні. Яе пабудавалі з драўляных каркасных канструкцый ў XIX стагоддзі. У 80-е гады ХХ стагоддзя будынак вельмі пацярпеў падчас пажара.
  • Калі ўладальнікам Крэтынгскай сядзібы з’яўляўся Юзаф Тышкевіч, работнікаў забяспечвалі жыллём у залежнасці ад важнасці і якасці іх працы. Так, лепшыя дамы мелі аканом сядзібы і садоўнік. У другой палове XIX стагоддзя аднапавярховы драўляны дом пабудавалі і для каваля, дом знаходзіўся паблізу кузні.
  • Кузню будавалі ў XIX стагоддзі, разам з іншымі гаспадарчымі пабудовамі. У каваля заўжды было шмат прыцы. Ён ладзіў коням падковы, папраўляў бытавыя прылады, каваў дэкаратыўныя агароджы і багатыя магільныя крыжы. Пазней у кузні адкрылі пункт прыёму малака. У іншай частцы будынка былі жылыя памяшканні.
  • У прасторным (больш за тысячу квадратных метраў) гумне захоўвалі і малацілі збожжа, складавалі муку. Для таго, каб было зручна пад’ехаць, збудавалі дарогу-брукаванку. Майстры з замежжа ў перыяд гаспадарання Юзафа Тышкевіча зладзілі шматузроўневую сістэму дажджавых сцёкаў, якія траплялі ў раку Акмяна. У савецкі час у гумне захоўвалі сельскагаспадарчыя ўгнаенні. Пазней пабудову прыватызавалі.
  • Аднапавярховы будынак, у якім размясціліся майстэрні, пабудавалі ў XIX стагоддзі. Столяры былі майстры на ўсе рукі і рабілі усё тое, што патрэбна для сядзібы. Іх уменні і старанне спатрэбіліся калі пачалася будоўля сямейнай капэлы-маўзалея Тышкевічаў. Сталяр маёнтка зладзіў дзверы, дубовую лесвіцу з парэнчамі, балкон і лаўкі ў капліцы. Толькі алтар ладзіў майстар з Варшавы, і…
  • У хляву, які які быў пабудавалі з бутавага каменя і друзу ў форме літары U, даўжынёй 40 метраў, утрымліваліся 17 пар рабочых коней. Таксама захоўваліся конская вупраж і іншыя неабходныя прылады, корм для жывёл. Падчас рэканструкцыі дадалі прыбудову з сілікатнай цэглы. У 1991 годзе хлеў сгарэў.
  • Чацвёрты дом для работнікаў сядзібы – аднапавярховы цагляны будынак – пабудавалі ў канцы XIX стагоддзя. Дзверы і вокны фасада ўпрыгожылі рэльефным арнаментам з цэглы. У доме жылі некалькі найманых работнікаў разам з сем’ямі.
  • Ледзь пасяліўшыся ў палацы, граф Юзаф Тышкевіч вырашыў, что ў сядзібе будзе лякарня. І яе пабудавалі. Для мясцовых жыхароў паслугі былі бясплатныя – лекару плаціў граф. У тым жа будынку графіня Софія Тышкявічіене адкрыла прытулак для сірот і старых. Сястра графа Марыя арганізавала першы літоўскі дзіцячы садок, у які ў 1898 годзе былі прынятыя 5–7-летнія…
  • Прамакутны хлеў пабудавалі ў XIX стагоддзі, пры князях Зубавых. Пазней, калі маёнтак перайшоў у уладанне графа Юзафа Тышкевіча, будвнак пераўладкавалі. Аднапавярховую пабудову з гарышчам выкарыстоўвалі для захоўвання збожжа. У ХХ стагоддзі работнікі сядзібы казалі пра будынак “крама” – яны тут маглі набыць неабходныя прадукты або сыравіну.
  • У XVI стагоддзя ляса засцерагалі ад вятроў з мора і гарачага сонца Крэтынгскую сядзібу. У 1778 годзе тагачасны ўладальнік сядзібы Ігнотас Йокубас Масальскіс ўздоўж дарогі да касцёла пасадзіў ліпы. Ён жа прывёз у Крэтынгу экзатычныя расліны. Графы Патоцкія яшчэ пасадзілі больш як трыста пладовых дрэў. Графы Зубавы сталі ініцыятарамі арганізацыі маляўнічага парка. Не шкадаваў сродкаў…
  • Сядзібу ад старонніх вачэй першым адгарадзіў князь Зубаў. Будаваць каменную агароджу з чарапічным верхам пачалі пасля таго, як аформілі пейзажны парк паміж палацам і пладовым садам. Граф Юзаф Тышкевіч рэарганізаваў парк, пашырыў яго. Паколькі павялічыўся парк, трэба было пераўладкаваць агароджу. Побач з каменнай сцяной, што была пабудаваная падчас валодання сямейства Зубавых, паставілі агароджу з абпаленай…
  • Неагатычны маўзалей сям’і Тышкевічаў пабудавалі на новых могілках. Праектаваць будучае месца пахавання графаў прыехаў архітэктар шведскага паходжання Карл Эдуард Страндман (Strandmann). К першую чаргу пабудавалі падвальнае памяшканне маўзалея з камяня і чырвонай цэглы, над ім – капліцу. На вокнах капліцы былі вітражы з выявамі святых, на сценах – жывапіс, на драўляных дзверах – гербы Тышкевічаў.…
  • Могілкавую агароджу і вароты праектаваў архітэктар Юзаф Падлеўскі – паляк, які жыў у Расіі. Агароджу пабудавалі з паўабпаленай на сядзібным заводзіку цэглы. Профільную декаратыўную цэглу ў форме вежак прывезлі з Прусіі. Агароджа і вароты засцерагалі спакой нябожчыкаў, што сышлі ў іншы свет. Аднак падчас Другой Сусветнай вайны і ў савецкі час агароджа была разбураная, магілы…
  • Могілкавую агароджу і вароты праектаваў архітэктар Юзаф Падлеўскі – паляк, які жыў у Расіі. Агароджу пабудавалі з паўабпаленай на сядзібным заводзіку цэглы. Профільную декаратыўную цэглу ў форме вежак прывезлі з Прусіі. Агароджа і вароты засцерагалі спакой нябожчыкаў, што сышлі ў іншы свет. Аднак падчас Другой Сусветнай вайны і ў савецкі час агароджа была разбураная, магілы…
  • Паўночныя вароты прызначаліся для наведвальнікаў капэлы-маўзалея, а таксама і іншых суседніх могілак. Архітэктар Юзаф Падлеўскі падрыхтаваў праект ў неагатычным стылі, які адпавядаў стылю капэлы-маўзалея. Падмурак варот каменны. Вароты выраблены звычайным кавалём, але ён не пашкадаваў элементаў ажурнай арнаментыкі. Кампазіцыя, пасярэдзіне якой – крыж, паўтараецца і ў праёмах вежак, якія прыкрывалі бакавыя праходы варот.
  • Агароджа могілак была з двума варотамі. Паўднёвыя вароты прызначаліся для наведвальнікаў могілак. Аўтар практа паўднёвых варот архітэктар Юзаф Падлеўскі абраў стылістыку гістарызму. Вароты складаюцца з двух масіўных слупоў, злучаных арачнай перамычкай, уверсе – трохузроўневы ступеністы франтон. Падмурак каменны, сцены – з чырвонай цэглы (абпалілі ў Крэтынгскай сядзібе). Ажурныя вароты – з чатырохгранных бярвенняў. Над варотамі…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Kretingos raj. sav.
Adresas : Vilniaus g. 20, Kretinga 97104
Telefonas : (8 445) 77323
Daugiau informacijos : http://www.kretingosmuziejus.lt
Comments