ТРАКАЙСКІ ЗАМАК НА ВОСТРАВЕ
Тракайскі замак – адзіны замак ва Усходняй Еўропе, які збудаваны на востраве. Месца ля зліцця трох азёр пасля ўдалага палявання выявіў князь Гядімінас. Будаваць замак, на востраве Гальве пачаў князь Кястуціс, каб дагадзіць жонцы Біруце (Birutė), якая ў Паланзе прывыкла жыць у асяроддзі вады. Яшчэ не былі пабудавалі сцены замка, калі на Тракай пайшло 12-тысячнае войска крыжакоў. Замак тануў у дыме. Пасля гібелі Кястуціса яго сын Вітаўтас звярнуўся да архітэктара Тэўтонскага ордэна. Калі скончылі працы, на востраве паўстала каменная цытадель з аздабленнем краснай “гатычнай” цэглы, на падмурку з бутавага каменя, які змацавалі вапнавым растворам. Зладзілі княскую каплічку наверсе высокай (33 метра) абарончай вежы – данжона, унізе – браму з пад’ёмным мостам. Па кутах двара так званага перадзамка паўсталі яшчэ тры масіўныя абарончыя вежы, у кожнай з іх змяшчалася па 15 гармат. У двух карпусах княскага палаца абсталявалі дзевяць (9) жылых памяшканняў. У рэпрэзентацыйнай зале былі вітражныя вокны і “зорчатыя” скляпенні, іх у наш час здолелі па-мастацку адрадзіць.
З 1409 года князь Вітаўтас усю дзейнасць сталіцы перанёс у Тракай. Тут захоўваліся Метрыка Літвы, дзяржаўная казна.
У новы замак запрашалі запрашалі ганаровых гасцей, балявалі нават некалькі тыдняў. калі абмяркоўвалі ідэю каранавання Вітаўта Вялікага, для кіраўніков замежных дзяржаў і іх пасланцаў засмажылі 700 телочек, 700 парасят і баранаў, 600 зуброў, 100 ласёў…
Кожны дзень на стол падавалі па 700 бочак мёду і віна.
У XVI ст.зі замак ў замку утрымлівалі некторых высакародных асоб. Калі замак пераняў Жыгімонт Аўгуст, ён задумаў рэканструкцыю. Аднак пачатыя работы перапыніла расійска-шведская вайна.
У 1962 годзе ў княскі палац перавялі Тракайскі гістарычны музей.