Сядзіба ГЯЛГАУДЗІШКІС
У 1504 годзе Вялікі князь Літоўскі Аляксандр падарыў замак і лес паміж Нёманам і рэчкай Сесарціс (Sesarties upė) свайму пісару Яну Сапегу. У далейшым Сапегі заставаліся ўладальнікамі на працягу васьмі дзясяткаў гадоў. Сядзіба, якая захавалася да нашых дзён, будавалася ў 1842-1846 гадах, пры бароне прускага паходжання Генрыхе Густаве Койдэлі (Койдэль). У сядзібе было шмат зямлі, развівалася гаспадарчая дзейнасць, асабліва былі вядомыя сыры – швейцарскія, Limburger. Койдэлі валодалі сядзібы да 1875 года, пакуль не з’ехалі ў Дрэздэн.
У 1898 годзе памешчыца А.М. Камар з Каўнаскай губерніі за сядзібу Гялгаўдзішкіс, якая знаходзілася ў такім маляўнічым месцы, у Нёмана, сплаціла мільён рублёў. Праз год аканом Мядард Камар павялічыў плошчу сядзібнага дома, упрыгожыў яго. Сцены ў доме былі аздобленыя атласам, у зале для прыёмаў віселі крыштальныя люстры… На даху абсталявалі назіральную пляцоўку, а побач з сядзібай – пляцоўку для гульні ў тэніс. З Шакяй ў Гялгаўдзішкіс быў пракладзены ўчастак вузкакалейкі на коннай цязе. У сядзібе былі такія “цуды”, як вадаправод, каналізацыя, электрычнасць, ліфт. Калі батракі бачылі спадароў у аўтамабілі, пачыналі хрысціцца і крычаць “Антыхрыст на печы!”
Камары былі строгімі з работнікамі, плацілі 2-3 разы ў год, на дровы дазвалялі браць толькі пні або гнілыя дрэвы, а восенню зусім зачынялі парк. Забаранялася трымаць авечак (маўляў, смярдзяць), нельга было ўжываць спіртныя напоі (трынкаваць). Работнікаў секлі бізунамі ў парке, на палянцы, адкуль, як прамяні, адыходзяць восем дарожак на лясныя прасекі і далей разбягаюцца. Гэта месца называлі Зоркай. Іншы раз, каб пазбегнуць пакарання, парабкі маглі і падмануть. Так, аднойчы, з’еўшы далікатэсны торт, тое, что яшчэ засталося, намазалі на мордачку гаспадарскай сабачкі, так і пазбеглі пакарання. У 1922 годзе Камары прадалі сядзібу супольнасці літоўцаў Амерыкі, а самі з’ехалі ў Польшчу.
У сядзібе дзейнічаў сіроцкі прытулак, пазней – школа. У цяперашні час сядзіба Гялгаўдзішкіс адкрытая для наведвальнікаў.