Сядзіба ЛЕЙПАЛІНГІС
Лейпалінгіс узнікае падчас праўлення Вялікага князя Літоўскага і Караля Польшчы Аляксандра. У 1508 годзе кароль Жыгімонт Стары падараваў маёнтак Яну Сапегу, і яго нашчадкі валодалі сядзібай Лейпалінгіс амаль 250 гадоў. Асноўны гаспадарскі дом Антоній Крушэўскі, каноник Віленскага капітула, даручыў праектаваць вядомаму архітэктару замежжа Мартыну Кнакфусу (польск. Marcin Knackfus, литоўск. Martynas Knakfusas). Пасля таго, як пабудавалі дом з калонамі, будаўнічых работы патрабаваў і касцёл. Архітэктар планаваў, што касцёл будзе вялікім, з трыма нефами і двума вежамі. Аднак Крушэўскі захварэў, і давялося спяшацца. Таму вырашылі крыць дах, не скончыўшы нават мураваць сцены.
Мясцовыя жыхары ўспаміналі, што адзін юнак з роду Крушэўскіх ўсё глядзеў на прыгожых дзяўчат у касцёле, а выбраўшы, даручаў слуге, как прывёў у парк, у дамок з чырвонай цэглы, так званы забаўляльны дамок. Такія была “любоўныя гульні”… А потым цяжарных дзяўчат выдавалі замуж за парабкаў. Таго юнака дзяўчата звалі чортам з сядзібы.
Не менш давялося цярпець і ад гаспадра, які пераняў сядзібу ў 1820 годзе – да сабак быў больш ласкавы, а яго работнікаў забівалі розгамі за спазненьне на працу. Жанчыны-прыслужніцы кармілі грудзьмі шчанюкоў! На сабаку маглі абмяняць любога з работнікаў.
З іншых гаспадароў адзін беспаспяхова гуляў у карты, другі інакш рабіў даўгі… Трохі пашчасціла, калі адзін з даўжнікоў перапісаў Лейпалінгіс паляку інжынеру Петру Балінскаму, – сядзіба стала раскошнай рэзідэнцыяй. Пабудаванлі аранжарэю, трохпавярховы склад для збожжа і інш. Балінскі пераўладкаваў парк. Там раслі хвоі, ліпы, грабы, бярозы, клёны, асіны, дубы. Самая старая елка была 116 сантыметраў у дыяметры.
Апошнім уладальнікам сядзібы у 1913 годзе з’яўляўся Сцяпан Дор – Дарналовіч. У Лейпалінгісе ён не жыў, за сядзібнымі справамі прыглядаў чалавек, які пасля пачатку Першай Сусветнай вайны… збег. У 1920 годзе сядзібу пераняла дзяржава, тут адкрылася прагімназія. Ужо ў наш час, у 2015 годзе, ў сядзібе дзейнічалі бібліятэка і краязнаўчы музей, орган мясцовай ўлады сянюнія (стараства).