Сядзіба ВЕРХНЯЯ ФРЭДА

Мясцовасць Фрэда, што на поўдні ад Каўнаса, упершыню згадана ў пісьмовых гістарычных крыніцах у канчатку XV стагоддзя, калі Каўнас ад Вялікага князя Вітаўтаса атрымаў прывілей на кіраванне паводле Магдэбургскага права. Верхнюю Фрэду, якая ў той час мела аблік вёскі, у 1799 годзе за 76 тысяч галандскіх паўнаважкіх чырвонцаў купляў 26-гадовы прадпрымальны жамойцкі дваранін Юзаф Гадлеўскі (літоўск. Juozapas Godlevskis). 26-гадовы новы ўладальнік нават не скончыў гімназію, аднак, скарыстаўшыся палітычным абставінамі, здолеў разбагацець.
З сярэдзіны XVIII стагоддзя ў Заходняй Еўропе распаўсюджваліся загарадныя палацава-паркавыя рэзідэнцыіі. Верхнюю Фрэду таксама будавали як загарадную рэзідэнцыю. У найвысшым месцы паўстаў палац з калонамі. Таксама пабудавалі дзве афіцыны, гасцявы дом, дом для парабкаў, стайню, аранжарэю і інш. Арганізавалі парк з трыма сажалкамі, з якіх дзве мелі форму “J” і “G” – гэта першыя літары імя і прозвішча ўладальніка рэпрэзентацыйнай сядзібы (Juozapas Godlevskis). Так Гадлеўскі хацеў праславіць сябе. Сажалкі не ацалелі. Побач з адной з сажалак стаяў драўляны “любоўны дамок”, там жылі найпрыгажэйшыя прыгонныя дзяўчаты.
Стары лавелас Гадлеўскі мог бы застацца бессямейным бабылём, калі б не аканом сядзібы, сябра маладосці. Гэты аканом нарэшце сасватаў 64-гадоваму гаспадару нявесту, што была маладзейшая нават на 45 гадоў. Але “малады” вельмі хутка пакінуў вяселле. Добра, што аканом загадаў слугам запрэгчы коней у найлепшую карэту і здолеў угаварыць гаспадара, каб вёз жонку дадому. Сям’я стала жыць у сядзібе.
Калі Гадлеўскі памёр, яго ў Гарляву са смалянымі паходнямі, увечары падсвечваючы дарогу, суправаджалі мясцовыя жыхары. Труну замуравалі ў правай вежы касцёла. Двор перадалі Каўнаскаму гарнізону пад будаўніцтва крэпасці. Жонка Гадлеўскага, застаўшыся ўдавой і атрымаўшы кампенсацыю, пасялілася ў Каўнасе.
На тэрыторыі сядзібы паўсталі артылерыйскія склады, бажніца, стайня, гаўптвахта і афіцэрская лазня. У 1918 годзе вырашылі абсталяваць у Верхняй Фрэдзе прэзідэнцкую рэзідэнцыю, вылучылі 20000 залатых.
У Фрэдзе дзейнічаў тэхнікум садаводства і агародніцтва, адкрылі Батанічны сад.

  • Аднапавярховы будынак аранжарэі па форме – вытягнуты прамакутнік, над алнапавярховым дахам – высокі комін. У халодны сезон будынак ацяплялі, каб у аранжарэі маглі ўвесь год расці і зелянець як мясцовыя, так і экзатычныя расліны. Аранжарэя, якую пабудавалі пры ўладары сядзібы Юзафе Гадлеўскім (літоўск. Juozapas Godlevskis), не адрознівалася ні асаблівай архітэктурай, ні інтэр’ерам, галоўнае – каб…
  • Рэзідэнцыя ўладальніка сядзібы Гадлеўскага (літоўск. Juozapas Godlevskis) была выключнай – сапраўдны палац. Ён стаяў на самым высокім месцы ў сядзібе, быў упрыгожаны дэкаратыўным порцікам з чатырма калонамі. Над дзвярыма, на другім паверсе – балкончык, з яго быў бачны парк пейзажнага тыпу. На балконе іграў сядзібны аркестр. Прыхільны да музыкі гаспадар загадаў декараваць столь і сцены…
  • Два флігелі афіцыны ў сядзібе прызначаліся для больш важных слуг. Жыць дазвалялася разам з сем’ямі. Гаспадар прыхільна ставіўся да эконома, з якім у маладосці яны разам вучыліся і сябравалі. Аканом не толькі вырашаў гаспадарчыя пытанні ў сядзібе, але і імкнуўся дапамагчы ў асабістых справах. Толькі дзякуючы яму Гадлеўскі (літоўск. Juozapas Godlevskis) ў 64 гады ажаніўся.…
  • У паўночнай частцы сядзібы жамойцкі дваранін Юзаф Гадлеўскі (літоўск. Juozapas Godlevskis) пабудаваў L-падобны флігель для частых гасцей. У доме было чатыры пакоі, пад ім знаходзіўся вінны склеп. А той час, калі на тэрыторыі сядзібы была Каўнаская крэпасць, на ўсю даўжыню зладзілі калідор, а па абодва яго бакі – жылыя памяшканні для расійскіх вайскоўцаў.
  • Гаспадар сядзібы Юзаф Гадлеўскі (літоўск. Juozapas Godlevskis) забяспечваў жыллём парабкаў, для іх былі пабудаваны тры аднапавярховыя прамакутныя хаты. Там кватэры (аднапакаёвыя і двухпакаёвыя) парабкі атрымлівалі ў залежнасці ад памеру сям’і, а таксама ад сімпатый гаспадара.
  • Стайню ў сядзібе Юзафа Гадлеўскага (літоўск. Juozapas Godlevskis) пабудавалі ў пачатку XIX стагоддзя. Даволі доўгі аднапавярховы будынак прызначаўся не толькі для коней: асобнае памяшканне было абсталявана для вазоў, калымажак, брычак, карэт. У кутах складалі колы, вупраж, сядла для коней. Праз шырокія двухстворкавыя вароты можна было заехаць прама з вуліцы.
  • У сярэдзіне сядзібнага парка, побач з G-падобнай сажалкай, стаял квадратны павільён, яго атачалі дрэвы. Пад квадратным будынкам павільёна быў абсталяваны вінны склеп. Тэмпература ў склепе была такая, што дазваляла захоўваць і харчовыя прадукты. У XIX ст. – першай палове XX ст. павільён быў месцам для адпачынку ўладальніка сядзібы Юзафа Гадлеўскага (літоўск. Juozapas Godlevskis). Пазней адкрылі…
  • Царква святога Сергія Раданежскага ў псеўдавізантыйскім стылі паўстала на тэрыторыі сядзібы Юзафа Гадлеўскага (літоўск. Juozapas Godlevskis) пасля таго, як расійская ўлада прыняла рашэнне будаваць Каунаскую крэпасць. Калі ў Верхняй Фрэдзе размясцілі артылерыйскі полк, вайсковыя кіраўнікі вырашылі, што патрэбна бажніца. Пабудаваная ў 1891 годзе Царква святога Сергія Раданежскага была падпарадкаваная Каўнаскаму сабору, яна змяшчала каля 200…
  • У другой палове XIX стагоддзя ўладальнік сядзібы жамойцкі дваранін Юзаф Гадлеўскі (літоўск. Juozapas Godlevskis) прыняўся за пашырэнне гаспадаркі. Побач з G-падобнай сажалкай пабудавалі другую стайню (адна ўжо была). Два прасторных і доўгіх збудаванні злучылі сцяной-мурам. З яе паўночнага боку зладзілі шырокія вароты. Далей, паміж карпусамі, сфармавалі закрыты двор, даволі доўгі, брукаваны бутавым каменем – у…
  • У 1890 годзе на заходняй ускраіне сядзібы, там, дзе быў пладовы сад, пабудавалі дом і ў ім размясцілі вайскоўцаў з крэпасці. У 1920 годзе ў будынку, які стаяў у атачэнні саду, абсталявалі царкоўна-святарскі дом. Пазней вярнулі першаснае прызначэнне – “жылыя памяшканні”.
  • Пасля таго, як пабудавалі Каунаскую крэпасць, па-за садам, з краю тэрыторыі былой сязібы Юзафа Гадлеўскага (літоўск. Juozapas Godlevskis), абсталявалі сховішча для гародніны – капец. Яго бакі і верх, якія засыпалі зямлёй, праз некаторы час пазараслі дзірванамі, і гэта засцярагала ад ваганняў тэмпературы. Захоўвалі розную гародніну на стол вайскоўцам.
  • У 1925 годзе на захадзе ад былога палаца сядзібы Юзафа Гадлеўскага (літоўск. Juozapas Godlevskis) пабудавалі вароты для кантролю колькасци наведвальнікаў ужо дзеючага Батанічнага саду. Вароты складаліся з двух частак, побач з імі знаходзіліся білетныя касы. Дзяжурныя работнікі сядзелі бліжэй да пешаходнай брамкі ў “кантрольных варотах” і кожнага наведвальника папярэджвалі аб адказных паводзінах на тэрыторыі Батанічнага…
  • Парк у сядзібе пачаў фармаваць ўладальнік сядзібы – жамойцкі дваранін. Па яго загаду рабочыя выкапалі сажалкі, які мелі форму “J” і “G” – гэта першыя літары імя і прозвішча ўладальніка сядзібы (Juozapas Godlevskis). Як у сядзібе, так і ў парку былі выявы герба дваранскага роду Гадлеўскіх – Gozdawa, з геральдычнай лілеяй. У парку праклалі дарожкі,…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Kauno m. sav.
Adresas : Ž. E. Žilibero g. 6, 46324, Kaunas
El. paštas : bs@vdu.lt
Daugiau informacijos : http://botanika.vdu.lt
Comments