Сядзіба ў КІДУЛЯЙ
У пісьмовых крыніцах пра Кідуляй упершыню згадана ў 1559 годзе, як пра каралеўскую вёску. Там жылі скарбнік і пісар Велікага Княства Літоўскага (ВКЛ) Казімір Крышпін-Кіршэнштейн, тры жамойцкіх біскупа. У 1795 года Занеманне адышло Прусіі, а калі ў 1806-м да мяжы пачала набліжацца французская армія, у Кідуляй некаторы час жыў прускі кароль Фрыдрых Вільгельм III. Страціўшы ўладу, кароль, да паўночы седзячы ў маленькім пакоі, глядзеў у акно. І вельмі радаваўся, калі з рускім імператарам Аляксандрам І даводзілася размаўляць “пра палітыку”.
В 1837 годзе за ваенныя заслугі Кідуляй завіталі барону Івану фон Афенбергу (Johann Offenberg), з дваран Курляндскай губерніі. Барон атрымаў шмат маргаў зямлі (тагачасная адзінка, 0,71 гектара) і залаты меч, яму прызначылі дзяржаўнае грашовае ўтрыманне ў памеры 15000 залатых у год. Новы гаспадар перабудаваў усю сядзібу. Сядзібны дом, так званы замак, ацяплялі прускія кафляныя печы, пакоі ўпрыгожылі паляўнічыяі трафеі, дубовая мэбля, кілімы на падлогах.
Зладзілі вадаправод, у хлявах – падвесную дарогу з вагончыкамі на рэйках, адтуль сыпаўся корм каровам і свінням. Працу на пільні палягчала машына з паравым рухавіком. Іншую, меншую, паравую машыну везлі ў поле на конях, прымацоўвалі рамянямі да плугу. Плуг рухаўся на машыннай цязе і рыхлил зямлю, а араты ішоў побач і трымаў плуг. Чатыры прызначаныя наглядчыка не дазвалялі ленавацца работнікам: білі розгамі, калі занадта рана спыніліся. Аб пачатку і заканчэнні работы аб’яўляў бронзавы звон. За год работнікі атрымлівалі 25 рублёў і яшчэ жыта, авёс, ячмень, гарох. Дроў на зіму давалі колькі трэба. Тых, хто скардзіўся на цяжкую працу, гаспадар не шкадаваў, а загадваў шукаць, дзе лепш. Пасля ўборкі ўраджаю работнікі спляталі вянок з жыта і палявых кветак гаспадарам, а яны частавалі работнікаў півам.
Пасля смерці барона сядзіба перайшла да яго спадчыннікаў, якія, калі пачалася Першая Сусветная вайна, эмігравалі ў Англію. У сядзібе некаторы час жылі нямецкія вайскоўцы. Пасля 1918 года сядзібу ўзяў у арэнду аграном Пятрас Мулявичус. У сядзібе было каля сотні кароў, таму выраблялі і прадавалі сметанковае масла, гналі піва, арганізавалі курсы дамаводства і кулінарыі.
Пасля Другой сусветнай вайны ў Кідуляй дзейнічаў саўгас (савецкае гаспадарчае аб’яднанне), пры незалежнай Літве заснавалі новае сельскагаспадпрчае таварыства. Пасля рамонту адкрылі бібліятэку. Сядзіба цяпер у добрым стане і цалкам прыстасаваная для сучасных патрэб, памяшканіі выкарыстоўваюцца і для арганізацыі розных мерапрыемстваў.