СЯДЗІБА Ў ЮРБАРКАСЕ
Каралеўскае землеўладанне ў Юрбаркасе была яшчэ ў ХІV стагоддзі. У 1795 годзе гэтую сядзібу ад расейскай імператрыцы Кацярыны II атрымаў яе фаварыт Платон Зубаў. Ён наняў архітэктара Панчыні, каб спраектаваў новую асноўную пабудову сядзібы. В1845 годзе прсейскі імператар Мікалай І падараваў сядзібу генерал-ад’ютанту князю Васільчыкаву. Праз пару гадоў спадкаемцам Іларыёна Васільевіча стаў яго сын.
Іларыён Іларыёнавіч Васільчыкаў пабудаваў новы асноўны будынак, у якім быў камфартабельны вестыбюль, пашырыў парк, паўстала аранжарэя. Староннія на тэрыторыю сядзібы не дапускаліся, толькі вернікі маглі прыйсці ў царкву, якую пабудаваў князь. Сядзіба давала прыбытак – там былі цагляны заводзік, гандлявалі лесам, працавалі лесапілка і бровар. На ўтрыманні Васільчыкавых знаходзіліся бальніца, дзіцячы дом, прытулак для бяздомных.
У 1870 годзе пасля смерці князя сядзіба перайшла да яго сына Сярхея Іларыёнавіча Васільчыкава. Ён прыязджаў з жонкай Марыяй у сядзібу летам, і адразу ж пачынаў баляваць. На свята ўраджаю запрашалі і найманых работнікаў сядзібы, разам з сем’ямі. Гаспадыні варылі кацёл капусты, пяклі пірагі. Князь выстаўляў бочачку піва, дзецям не шкадаваў цукерак, жанчыны атрымлівалі тканіны.
На сродкі Васільчыкавых ў Юрбаркасе пачала дзейнічаць першая электрастанцыя, адкрылася літоўская ткачаская школа. У сядзібе дзейнічала прадзільня, бровар, пашыраўся выраб сыру, сметаноковага масла. Цвёрдыя сыры Галандскі і Бакштэйн нават французы куплялі. Васільчыкавы не былі абыякавымі да мясцовых жыхароў, калі тыя звярталіся за дапамогай, спрабавалі заахвоціць працамі, арганізуючы сельскагаспадарчыя выставы. Дапамагалі акідаў людзей у бядзе. Аказваў дапамогу пасля паводкаў і пажараў.
Калі пачаліся расійска-прускія бітвы, князя Васільчыкава прызначылі кіраваць кавалерыйскай дывізяйі. Калі яна стаяла недалёка ад Юрбаркаса, князь пры магчымасці спяшаўся ў сядзібу. Ён арганізаваў вываз каштоўнай рухомай маёмасці ў Расію. Пасля таго, як Германія аб’явіла вайну Расіі, князь адправіў сям’ю ў Санкт-Пецярбург, зямлю аддаў беззямельным, паркі разам са збудаваннямі – прагімназіі “Саўле”. У былой сядзібе зараз знаходзіцца Юрбаркскі краязнаўчы музей.