Сядзіба ЛЮБАВАС
Згадкі пра мясцовасць Любавас адносяцца да XVI стагоддзя. “Любавас” сугучна з прускімі словамі “любас”, “шлюбас” (прусы, як меркуюць, тут жылі ў ракі). Уладальнікамі Любаваса былі знакамітыя і важныя асобы: Мікалай Радвіла Руды, граф Каспарас Галееўскі, Антанас Ян Тышкевіч, Марцінас Крышпін Кіршенштейн. Кожны пашыраў уладанні і кошт сядзібы, у 1750 годзе стаяла 20 будынкаў рознага прызначэння.
Росквіт сядзібы адносіцца да XIX стагоддзя, калі ўладальнікамі былі Слізені. Першымі тут пачалі жыць таленавіты скульптар Рафал Слізень (Rapolas Jonas Slizienis) і яго жонка Каміла (Kamilė Tiškevičiūtė). Развіццю сядзібы спрыялі і дзеці, асабліва ўнук Рафал Ян Слізень, які наймаў іншаземных майстроў. Падчас уладання Слізеняў у сядзібным комплексе з’явіліся ладная стайня і каменная лядоўня, новыя сажалкі, вадзяны млын; рэарганізавалі гідрасістэму, у палях зладзілі дрэнаж.
Жонка Рафаля Яна Слізеня імкнулася да ахоты, а ён сам – да кветак, якіх было шмат і на круглых клумбах ля сядзібнага дома і ў аранжарэі. Надпісы на паўкруглай браме папярэджвалі, што ўваход на тэрыторыю забаронены для старонніх асоб (гэта, вядома, не тычылася гасцей). Дваровы пісар падрыхтаваў шмат таблічак, уключаючы інструкцыі, калі і колькі якую жывёлу патрэбна карміць – такія таблічкі віселі ў аддзяленнях хлява. Аб пачатку працы, перапынку на абед і аб заканчэнні працы дваровых работнікаў абвяшчалі гукі гона.
Праходзячы міма сядзібы, многія заглядаліся на аўтамабіль Слізеня. Гэтую чорную машыну мясцовыя жыхары называлі taksówka, на польскі манер. Кіроўца кожную нядзелю з Нямянчын (Nemenčinė) прывозіў ксяндза ў сядзібную капліцу.
Рафала Яна Слізеня саслалі ў Сібір, дзе апошні ўладальнік сядзібы Любавас памёр. Сядзібу нацыяналізавалі. Там некаторы час утрымлівалі палітвязняў, пазней прынялі на жыхарства людзей з Беларусі. У цяперашні час унікальны вадзяны млын адноўлены і адкрыты для наведвання. Для мэтаў культуры прыстасавалі афіцыну і аранжарэю.