Сядзіба ПЛУНГЕ
Гісторыя сядзібы ў Плунге пачынаецца ў XVI стагоддзі. Значна пазней, у 1846-м годзе, італьянскі архітэктар для расийскага графа з сямейства Зубавых спраектаваў дом – як мініяцюрную копію фларэнтыйскага Palazzo Vecchio. У найстарэйшай з ацалелых пабудоў цяпер “аранжарэя з гадзіннікам”. Калі ў 1873 годзе сядзібу набыў князь Мікалас Агінскі, новы палац спраектаваў немец Карл Лорэнц, у стылі неаренесансу. Пераўладкавалі парк (амаль 60 гектараў), у сядзібе паўсталі дапаможныя будынкі, у тым ліку неагатычная стайня. У сядзібе раніцай і ўвечары гучаў горн – склікал на кармленне фазанаў, што жылі ў парку, які атачала агароджа. Сцяг, падняты над галоўным будынкам сядзібы, паведамляў аб тым, што гаспадар знаходзіцца дома. Дарэчы, Мікалас Агінскі – унук Міхала Клеафаса Агінскага, які стварыў “Развітанне з Радзімай” – усім вядомы Паланэз Агінскага.
Мікалас і Марыя Агінскія былі прыхільнымі да музыкі, валодалі некалькімі музычнымі інструментамі. Яны дапамагалі бедным, асабліва дзецям, а сваіх дзяцей у графаў не было. М. Агінскіене заснавала сіроцкі прытулак. У 1873 годзе адкрылі музычную школу, там навучаўся і юнак Мікалоюс Канстанцінас Чурлёніс, талент якога хутка разгледзеў Агінскі. Вучні ігралі ў сядзібным аркестры, і падчас прыемнага надвор’я канцэрты ў парку працягваліся да чатырох гадзін. Асабліва старанна кожны год рэпетавалі перад імянінамі спадара Мікаласа Агінскага. Зрэшты, святкаваць гэты дзень грунтоўна рыхтаваліся ўсе ў сядзібе. Так, егеры для будучага палявання яшчэ вясной шукалі лісянятаў у норах і ў сялян па 50 капеек куплялі зайчанят, каб у верасні, калі звяраняты падрастуць, іх выпусціць у лесе, як толькі пачне гучаць паляўнічы рог…
Пасля смерці Мікаласа Агінскага спыніліся паляванні, сціхла і музыка. У 1902 годзе Марыя Агінскіене выканала волю мужа: адкрыла літоўскую (дарактарскукю) школу. Калі пачалася вайна, княгіня з’ехала ў Познань. У сядзібе ў міжваенны час дзейнічала гімназія “Саўле” (Сонца), пазней – вучылішча аграномаў. Пасля 1961 года арганізавалі вучобу школьнікаў сярэдняй школы г. Плунге, будучых будаўнікоў з тэхнікума. У цяперашні час у адноўленай сядзібе дзейнічае Жамойцкі мастацкі музей.