Сядзіба САЛДУЦІШКІС

Першыя пісьмовыя звесткі пра Салдуцішкіс– прыйшліся на канец XVIII ст. Заснавальнікам сядзібы лічыцца Антоні Ялавецкі, у яго пару, пасля 1832 года, паўсталі класічны сядзібны дом і гаспадарчыя пабудовы.
Росквіт сядзібы быў пры Баляславе Ялавецкім (польск. Jałowiecki, літоўск. Jalaveckis). Седзячы ў бібліятэцы сваёй усадьбы за чарцяжамі, ваенны інжынер спраектаваў два элітнх цягніка для царскай сям’і. У 1888 годзе пабудаваны на заводзе цягнік годзе сышоў з рэек, але цар і яго жонка адкупіліся драпінамі, паколькі у сваім праекце Б. Ялавецкі надаў бяспеке шмат увагі. Яму было дазволена набыць зямлі і вакол вёскі Салдуцішкіс. З пашырэннем сядзібы пачалося будаўніцтва. У сядзібе паўсталі свіран, лядоўня, хлеў, стайня. З’явіліся парк (11 гектараў), кветнікі, пладовы сад.
Калі праз Літву прайшла першая вузкая каляіна “Панявяжыс – Швянчёнеляй”, у Салдуцішкісе пабудавалі чыгуначны вакзал. Дзякуючы намаганням Ялавецкага, пралажылі шлях да яго сядзібы.
Баляслаў Ялавецкі працягваў дзейнасць ў чыгуначнай галіне, таксама прадстаўляў Літву ў расійскай Радзе (Думе), доўгі час быў супрацоўнікам віленскай газеты “Літва” (Litwa). Калі пачалася Першая Сусветная вайна, аказваў падтрымку літоўцам, якія з’ехалі ў Расію.
Баляслаў Ялавецкі пражыў 71 год. Яго адзіны сын Мячыслаў у сядзібе таксама быў актыўным. Ён займаўся гаспадарчымі справамі: пры сядзібе заснаваў таварыства, ў якім удзельнічалі памешчыкі навакольных тэрыторый. Калі памёр бацька (1917 г.), Мячыслаў з’ехаў у Польшчу ў 1917 годзе (Кклі памер бацька), , а пазней пасяліўся ў Лондане.
Падчас Першай Сусветнай вайны сядзібу Ялавецкіх заняла ваенная камендатура. У 1938-1940 гадах у Салдуцішкісе быў манастыр – Салезіянскі каталіцкі кляштар. Калі пачалася Другая Сусветная вайна, размясціўся шпіталь, пазней на тэрыторыі сядзібы дзейнічала школа. У цяперашні час сядзіба Салдуцішкіс прыватызаваная і добра даглядаецца. Тут адбываюцца канферэнцыі, розныя культурныя мерапрыемствы.

  • Класічны дом грацыёзных форм пабудавалі ў 1830 годзе, у час праўлення Антонія Ялавецкага (літоўск. Antanas Jalaveckis). Ён быў абсталяваны як рэзідэнцыя з жылымі пакоямі, сталовай, залай, бібліятэкай. Памяшканні ўпрыгожвалі раслінныя і геаметрычныя арнаменты, а на ўваходзе быў невялікі франтон. Пазней будынак перабудоўваўся і мяняў прызначэнне. Калі тут заснавалі каталіцкі Салезіянскі кляштар, пакоі ператварылі ў келлі,…
  • У 1843 годзе склалі свіран з каменных валуноў, а пярэднюю частку і вокны ўпрыгожылі ліштвамі з чырвонай цэглы. У свіране захоўвалі збожжа, муку, бытавыя рэчы, гаспадарчыя прылады. Калі гаспадары ўжо не жылі ў сядзібе, свіран быў у заняпадзе. Так каменням знайшлі прымяненне: залажылі ў падмурак бажніцы Св. Францішка Асізскага, якую пачыналі будаваць у Салдуцішкісе.
  • У аднапавярховую лядоўню (канец XIX стагоддзя), якая была заглыблена ў зямлю, зімой работнікі звозілі глыбы лёду. Такім чынам падтрымлівалі тэмпературу ўвесь год, нават летам – будынак служыў халадзільнікам. Каменны склеп лядоўні злучаўся з сядзібным домам.
  • У 1898 годзе, калі ўладальнік сядзібы был Баляслаў Ялавецкі, адначасова пабудавалі хлеў і стайню. У хляве ўтрымлівалі статак буйной рагатай жывёлы, у стайні – рабочых коней. Найманыя работнікі склалі абодва будынка з палявых валуноў. Сам Ялавецкі шмат часу надаваў працам, якія былі звязаныя з пракладкай вузкакалейнай чыгункі на ўчастку Панявяжыс – Швянчёнеляй.
  • У канцы XIX стагоддзя ў парке пасадзіді дрэвы і хмызнякі 22 гатункаў (японская лістоўніца, татарскі клён, кізыльнік бліскучы і інш.). Вялікую плошчу займала лістоўніца. Для шпацыраў была 150-метровая ліпавая алея. Каля палаца ўсталявалі люстэркі, у іх “глядзеліся” шматлікія ружы. Колькасць, пахі і колеры стваралі такую атмасферу, што мясцовыя насельнікі нярэдка казалі “Ружовы палац”. Парк палаца…
  • Недалёка ад сядзібы Салдуцішкіс – вёска Дрыжай і так званы доўгі курган, які атачаюць багністыя катлавіны. Вышыня схілаў кургана ад 8 да 14 метраў, уверсе яны крутыя. На верхняй пляцоўцы раней быў насып, яго раскапалі і разбурылі. На схілах можна ўбачыць тэрасы працягласцю да 30 метраў. Людзі жылі ў падножжа кургана ў I тысячагоддзі. Археолагі…
  • На ўскраіне вёскі Станенай (Stanėnų kaimas), ў курганным магільніку, вечны спакой знайшлі людзі, якія верагодна ў гэтым месцы жылі ў V-VIII стст. Усяго тут 17 насыпаў, іх вышыня дасягае аднаго метра. Наўкол насыпаў – каменныя выкладкі. Пры раскопках выявілі тры (3) сякеры з вузкім жалезным лёзам і наканечнікі дзід, таксама вырабленыя з жалеза.
  • Стагастульпіс, так па-літоўску называюць засцерагальны слуп, стаіць на старых могілках вёскі Дрыжай (Dryžių kaimas), паміж дрэвамі. У 1976 г. Dryžių stogastulpis быў уключаны ў спіс помнікаў мастацтва. У 1988 годзе паводле ўзору 1871 года слуп па-майстарску аднавілі Giedrius Stulpinas, Audrius Krulis, Rytas Margeris, Irtas Zmuida, Darius Žukas. Чатырохгранны дах слупа прыкрывае статую распяцця. У верхняй…
  • 6 магіл на асобнай пляцоўцы вышынёй 2 метры выявілі ў 1998 годзе. У вёсцы Гянякальніс бульдозер меліяратараў падняў на паверхню чалавечыя косткі і іншыя знаходкі. Калі пачалі працаваць археолагі, – знайшлі жалезныя сякеры, нажы, наканечнікі дзід, а таксама прадметы побыту перыяду XVI стагоддзя. Такімі і былі сярэднявечныя пахавання, каля побач з памерлымі складвалі зброю, прадметы…
  • Побач з вёскайы Субішкіс (Subiškis), у вялізным магільніку (некалькі сотняў метраў у дліну) выявілі 75 пахаванняў людзей перыяда IX–XII стст. Магільны насып вышынёй больш чым 1 метр атачалі ямы і равы. Падчас пазнейшых даследаванняў, у 30-я гады ХХ стагоддзя, пад верхнім пластом магільніка таксама выявілі і шкілеты коней, страмёны для коней і сякеры з жалеза.
  • Швянтакальніс – гара, якая ўзвышаецца амаль на 20 метраў, добра бачная ў ваколіцах Яна знаходзіцца ля вёскі, якая таксама называется Šventakalnis. Святая гара – гэта грэбень, даўжыня якога прыкладна 0,5 кіламетра. Больш нізкую частку называюць Атаўга (Адростак), або Пущалотас, Пушяле (“Сосенка”) – схілы горы пакрываюць хмызнякі і хвоі. Калі падымешся на вяршыню – адкрываецца плато…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Adresas : Laisvės a. 2, LT-28018 Saldutiškis, Utenos r.
El. paštas : saldutiskis@utena.lt
Telefonas : 838936781
Daugiau informacijos : http://www.saldutiskis.lt
Comments