Замак ПАНЯМУНЕ
Замак Панямуне стаіць на высокім правым беразе Нямунаса (мясцовасць Вітенай, літоўск. Vytėnai). Купляючы тут ў 1597 годзе драўляныя збудаванні за 14 000 копаў (на той час 1 копа складала 60 літоўскіх грошаў), вугорскі арыстакрат Янаш Эпер’еш (Eperjesz) марыў пабудаваць рэпрэзентацыйны замак. Неўзабаве на ўзгорку паўсталі дзве двухпавярховыя пабудовы – жылая і гаспадарчая. (Лічаць, што аўтарам праекту быў Петэр Нонхарт з Галандыі, аўтар рэканструкцыі Віленскага Ніжняга замка.) Побач узводзіліся абарончыя сцены і чатырохпавярховыя вежы з крутымі лесвіцамі. У жылых пакоях стаялі рэнесансныя кафляныя печы. Была нават такая раскоша, як дзве латрыны (лат. latrina – туалеты).
Эпер’еш пайшоў з жыцця, не дачакаўшыся заканчэння будаўніцтва. Яго сын перанёс жылыя памяшканні ў цяплейшы, паўднёвы бок, павялічыў вежу да сямі паверхаў, пабудаваў яшчэ дззе вежы і ў адной, пяцікутнай, абсталяваў сямейную капліцу.
У пазнейшых нашчадкаў Эпер’еша не было дастаткова сродкаў не толькі на развіццё замка, але і на яго утрыманне. Велічныя будынкі пачалі разбурацца, унутры крышылася кафля печаў, сажалкі перасохлі.
У 1759 годзе замак Панямуне за 19000 талераў набыў сцяганосец Вялікага Княства Літоўскага Антанас Гялгаудас (Antanas Gelgaudas). Рамонтныя працы пачаліся толькі тады, калі новы ўладальнік ажаніўся з багатай удавой Барборай Юдыцкайте-Тызенгаўзіене. Вакол замка новы ўладальнік стварыў парк плошчай 13 гектараў, рэарганізаваў сістэму сажалак, уладкаваў тэрыторыю. Паўстала сядзіба, нават з’явіўся звярынец. Мясцовыя жыхары называлі адноўлены замак не інакш як “Гялгудаў замак”. Пасля Антанаса Гялгаўдаса замкам валодалі яшчэ некалькі пакаленняў гэтага роду. Падчас паўстання 1831 года замак быў разрабаваны, пазней як маёмасць перайшоў (разам з сядзібай) царскаму ураду. У 1867 годзе маёмасць пераняў Станіслаў Пуслоўскі, сваяк Гялгаўдасаў. Аднак ён вельмі доўга не вёў ніякай дзейнасці.
Рэштки замка пасля пажару ў 1934 годзе перадали ў падпарадкаванне Міністэрства асветы Літвы. Адбыўся аўкцыён, і Замкавую сядзібу купіў Антанас Пятрайтіс, літовец з Чыкага, святар і астраном. У паўднёва-заходняй вежы замка ён планаваў абсталяваць абсерваторыю. Аднак у прадчуванні смерці планы змяніліся, і, па завяшчанні А. Пятрайціса, ксёндз-пробашч Скірснямунскай парафіі ў 1937 годзе заснаваў на тэрыторыі Замкавай сядзібы каталіцкі Салезіянскі кляштар, у якім жылі і праходзілі навучанне каля 100 чалавек. Манахі валодалі замкам да Другой Сусветнай вайны.
У цяперашні час у замку Панямуне дзейнічае музей. У галоўным будынку бізнесмены абсталявалі гатэль і рэстаран.