Сядзіба УЖУТРАКІС
Мясцовасць Ужутракіс, што “праз бераг” ад Тракай, доўгі час належала заможным літоўскім і татарскім сем’ям. У 1897 годзе ўладальнікам сядзібы ў асяроддзі лясоў стаў граф Юзаф Тышкевіч (літоўск. Juozapas Tiškevičius). У асяроддзі дагледжаных лясоў паўстаў белы каменны палац з двума гербамі і сцягам над дахам. Яго змуравалі для графа і яго жонкі княгіні Ядвігі Святаполк-Чацвярцінскай. Праз пярэсмык паміж азёрамі Гальве і Скайстіс іх перапраўляў у сядзібу заўжды пунктуальны паромшчык Пётр Сабалеўскі. Адзінай сухапутнай “бульбянай дарогай” карысталіся толькі парабкі сядзібы.
Чакаючы гаспадароў, вестыбюль упрыгожвалі жывымі кветкамі ў вазах, пакоі пахлі дарагімі духамі, якія прывозілі з замежных краін. Тышкевічы часта арганізоўвалі прыёмы і балі. У банкетнай зале гасцей частавалі экзатычнымі стравамі – супам з ракаў, ялавічынай ў вінаградных лісцях. Танцы пачыналіся паланэзам. Для таго, каб гасцям было зручна танцаваць, слугі загадзя пасыпалі мелам паркет. Ядвіга Тышкевіч, якая сачыла за навінкамі моды па іншаземным часопісам, на балях звычайна выклікала захапленне сваімі нарадамі. Дома пані займалася рукадзеллем і сама вышывала сукенкі для наведвання касцёла. Яна была стараннай каталічкай, а каля ложкаў яе дзетак віселі іконы. Акрамя таго, юныя насельнікі сядзібы мелі свайго духоўнага настаўніка.
У 1915 годзе, калі пачалася Першая Сусветная вайна, граф з жонкай і дзецьмі перасяліўся ў Санк-Пецярбург. Перад ад’ездам схавалі каштоўныя рэчы. Дарагія ўпрыгажэнні, брыльянты забралі, зашыўшы ў вопратку дзетак, у іх лялькі. Пасля вайны ў сядзібу вярнулася толькі графіня. У Ужутракіс яна перавезла парэшткі мужа, які памёр у 1917 годзе. Адна з самых багатых у Літве жанчын да канца свайго жыцця апраналася толькі ў чорнае. Калі пачалася Другая Сусветная вайна, графіня паехала жыць да брата мужа, у Крэтынгскую сядзібу, а Ужутракіс нацыяналізавалі. Цяпер сядзібны комплекс падпарадкаваны Тракайскому гістарычнаму нацыянальнаму парку.
Daugiau informacijos: http://www.trakai-visit.lt/lt/ekskursijos-po-uzutrakio-parka-ir-rumus
Darbo laikas:
Gegužės – rugsėjo mėn.
I – II: Nedirba
III – VII: 11.00 val. – 19.00 val.
Spalio mėn. – balandžio mėn.
I – IV: Nedirba
V – VII: 11.00 val. – 16.00 val.
Ekskursijos:
Trakų istorinio nacionalinio parko direkcijoje ( LT, RU, EN kalbomis)
Tel.: