Сядзіба ў КРЭТЫНГЕ

Землеўладанне ў Крэтынге згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя. У 1572 годзе ўладальнікам стаў гетман Вялікага Княства Літоўскага Ян Караль Хадкевіч. Пазней уладальнікамі былі магнаты Сапегі, князі Масальскія, графы Патоцкія і Зубавы. У 1874 годзе Крэтынгскую сядзібу купіў магнат і дзяржаўны саноўнік Юзаф Тышкевіч (Юозапас Тышкявічус). Праз год ён з сям’ёй пасяліўся ў Крэтынге і пачаў перабудоўваць сядзібу ў палац. У Белай зале адбываліся балі, у Чырвонай зале – канцэрты прафесійных музыкантаў сядзібнага аркестра. Падчас добрага надвор’я Тышкевічы адпачывалі ў садовай альтанцы, пад ценем вялізнага каштана, плавалі на лодках.
Гукі музыкі пранікалі з палаца Тышкевічаў і ў трохпавярховую аранжарэю, што стаяла побач. Гэта был адзін з лепшых прыватных зімовых садоў у Еўропе, у якім раслі пальмы, агавы і нават старажытны сагаўнік (Cycas). Сярод лістоты ціўкалі канарэйкі. На Каляды ў аранжарэі ставілі высокую пухнатую ёлку, і за падарункамі прыходзілі дзеці слуг.
У 1878 годзе на месцы вадзяного млыну збудавалі гідраэлектрастанцыю, першую ў Літве – граф быў прыхільны да новага. У сядзібе загарэліся электрычныя лямпачкі, а праз некалькі гадоў была праведзена і першая тэлефонная лінія, яна злучыла тры сядзібы графа – Крэтынгу, Плунге і Рэтавас. Юзаф Тышкевіч, чалавек заможны, побач з сажалкай пабудаваў лякарню і плаціў лекару, які бясплатна лячыў работнікаў сядзібы. Заснавалі і прытулак для старых. Сястра графа Марыя Тышкявічуте адкрыла першы літоўскі дзіцячы садок.
Юозапас Тышкявічус, які прывёў сядзібу да росквіту, памёр у 1891 годзе. З Палангі ў Крэтынгу прывезлі катафалк і ў парадным мундзіры палкоўніка пахавалі графа ў сямейнай капэле-маўзалеі. Сядзіба адышла сыну Аляксандрасу, які займаўся арганізацыяй прамысловых прадпрыемстваў, пародзістымі жывёламі. Праз год пасля таго, як яго ў 1940 годзе выселіла савецкая ўлада, Аляксандрас вярнуўся ў знішчаны дом, але неўзабаве разам з дачкой эміграваў і ў 1945 годзе памёр у Германіі.
Пасля вайны ў сядзібе дзейнічалі два тэхнікума, бухгалтарскі і сельскагаспадарчы. Неўзабаве побач палаца з’явіліся прыбудова з сілікатнай цэглы для вучняў, а таксама інтэрнат, гаражы. Цяпер у сядзібе і аранжарэі дзейнічае музей.

Lietuvos Dvarai : Kretingos dvaro sodyba
Koordinatės : 55.9000 , 21.2480
Comments