
У абозні, якую ў сядзібе называлі “колавая”, захоўваліся карэты, вазы і інш. Будынак ў плане – выцягнуты ў шырыню прастакутнік. У будынку два рады слупаў падзяляюць унутраную прастору на тры часткі. Уезд і выязд былі праз розныя вароты, неаднолькавыя па сваім памерам. Каля варот былі вузкія акенцы. Зладзілі вентыляцыйныя адтуліны ў паддашшы. На карэтах і фурманках гаспадары сядзібы ездзілі ў касцёл, а міласэрная пані – яшчэ і наведаць хворых.
Lietuvos Dvarai :
СЯДЗІБА ЗЫПЛЯЙ
Koordinatės : 54.9430, 23.1960