Капліца ў неагатычным стылі пабудавана на краін сядзібы. На франтоне – скульптуры чатырох святых. Ўнутры, на падлозе, з мазаічных элементаў складзены велізарны герб Тышкевічаў. Алтар у часы Тышкевічаў стварылі італьянскія майстры. У 1863 годзе давялося прыбраць крыж з даху, сакральныя прадметы схаваць, а дзяржаўнаму пісару, што ўдзельнічаў у інвентарызацыі, не пашкадаваць пары бутэлек гарэлкі, якую выраблялі ў Воке. Толькі такім чынам капліцу запісалі як “свіран”.
Капліца была і маўзалеем Тышкевічаў– на трох прыступках стаяць саркафагі з парэшткамі графаў Тышкевічаў. Толькі ваенны афіцэр Ян Юзаф, які ў 1939 годзе загінуў пры катастрофе самалёта, пахаваны каля капліцы, быццам яе абараняе, як належыць афіцэру.