Палац маёнтка Шяшуолеляй свой сучасны выгляд атрымаў напачатку XX в. Пасля таго, як маёнтак прыдбаў Пятрас Повілас Конче, праект палаца ў англійскім стылі выканаў вільнюскі архітэктар Тадэвуш Растваровскі. В паўпадвале палаца была кухня і памяшкання для слугаў. На першым паверсе – гасціная, сталовая і бібліятэка. Наверсе былі спальні гаспадароў, дзяцей і гасцей. Адну з пакояў, з якой адкрываўся выдатны краявід на парк, аблюбаваў прэзідэнт Анатанас Сметона.
Для ўнутранага аздаблення памяшканняў палаца выкарыстоўвалася цёмнае дрэва. В насценных нішах былі насценныя шафы с вітражамі з каляровага шкла. Былі зложаны печкі с кафлямі, упрыгожанымі арнаментамі. Іх распальванне было штодзённым абавязкам слугаў.
Як толькі дровы прагаралі, трэба была засунуць засланкі. Калі слугі спазняліся, то гаспадары маглі і палаяць за тое, што «падаграваецца паветра». Строгія вымогі былі і адносна парадку. В дамах не павінна была быць ні парушынкі, а падлогі павінны былі блішчаць як люстэркі. В убраным і ўпрыгожаным палацы не была нястачы ў шляхетных гасцях.