U-падобную неагатычнычную стайню пабудавалі і ўладкавалі па ангельскім ўзоры ў перыяд 1855-1861 гг. Гаспадар з гасцямі звычайна адпраўляўся на паляванне нават на шасці конных экіпажах. Кожны раз, калі вярталіся дадому, спецыяльныя работнікі абмывалі ногі коней у асобным калодзежы – у мэтах чысціні і каб пазбегнуць хваробы. Зімой розных выяздаў было менш, і коням трэніравалі мышцы ў закрытым манежы, што побач са стайняй. Калі падчас Першай Сусветнай вайны пацярпеў ад выбуху касцёл, у стайні абсталявалі малітоўную залу. У 2015 годзе былую стайню пераўладкавалі ў мастацкі інкубатар – там абсталявалі творчую рэзідэнцыю, экспазіцыйную залу, а для наведвальнікаў – залу на 500 месцаў.

Lietuvos Dvarai : Raudondvario dvaro sodyba
Koordinatės : 54.9430 , 23.7810
Comments