Асноўны будынак сядзібы набыў цяперашні выгляд пры графах Тышкевічусах, калі прымуравалі прыбудову з двума вежамі, чарапічны дах замянілі на бляшаны, абсталявалі аглядную пляцоўку. Таксама пераўладкавалі весцібюль і лесвіцу. Па баках парадных дзвярэй паставілі 2 масіўныя гарматы і ядра. Трапіўшы ўнутр, усе госці звярталі ўвагу на паляўнічыя трафеі гаспадара, на партрэты каралёў і вяльможаў. Зіхацелі раскошныя свяцільні, пакоі ацяплялі шведскія кафляныя печкі.
У доме абсталявалі ваннае памяшканне і нават чатыры туалета з акенцамі для святла з вуліцы. Дубовыя шафы ў бібліятэцы былі запоўненыя кнігамі. Пад уплывам уражанняў ад падарожжаў з’явіліся арабскі і фарсі кабінеты з кальянам. У паўднёвай частцы сядзібы знаходзіўся “Райскі сад” са статуямі Адама і Евы, ключы ў сад былі толькі ў графаў і садоўніка. Цяпер у рэвіталізаваным сядзібным доме-палацы часта адбываюцца шлюбныя цырымоніі.

Lietuvos Dvarai : Raudondvario dvaro sodyba
Koordinatės : 54.9430 , 23.7840
Comments