Аранжарэю ў сядзібе будавалі ў 1837-1839 гады. Граф пасля сваіх падарожжаў за мяжу прывозіў садоўнікам саджанцы. У аранжареі было шмат розных раслін, яна славілася сваімі цытрусамі. Нізкарослыя яблыні раслі ў драўляных кадках. На ветках цвіркалі рознакаляровыя стракатыя папугайчыкі, скакалі жвавыя малпачкі. Акрамя таго, у аранжарэі ўтрымлівалі нават трох кракадзілаў – алігатараў. Расліны выносілі на вуліцу, як толькі пачыналася цёплае надвор’е. Цяпер у былой аранжарэі дзейнічае рэстаран.
Lietuvos Dvarai :
Raudondvario dvaro sodyba
Koordinatės : 54.9440 , 23.7830