Князі Васільчыкавы, любілі баляваць у сядзібе. У канцы лета ў парку на свята ўраджаю гучаў духавы аркестр, гасцей частавалі пірагамі з мясам. Стаміўшыся, садзіліся на лаўкі пад вялікім драўляным баравіком. Калі святы заканчваліся, старонніх у парк не пускалі. Высокая каменная агароджа ахоўвала не толькі спакой княжацкай сям’і, але і парк, у тым ліку і фазанаў, якія там сябе прывольна адчувалі.
Васільчыкавы пашырылі парк у ХІХ стагоддзі. Цяперашні парк знаходзіцца на тэрыторыі горада Юрбаркаса і займае 30 гектараў. Пераважна растуць клёны, ліпы, бярозы дубы, а ўздоўж алеі – шмат еўрапейскіх лістоўніц.