У парке, што распрасціраўся на пяць (5) гектараў, асноўнай воссю была алея з чатырох шэрагаў серабрыстых клёнаў. У цэнтре парка знаходзілась паляна, адкуль, як прамяні, адыходзілі восем дарожак на лясныя прасекі і далей разбягаліся. Гэта месца называлі “Зорка”. На гэтай паляне, як распавядалі, секлі работнікаў. А гаспадары-дваране падчас палявання тут трапезнічалі. Работнікі казалі пра барскі пікнікі: “І зноў гэтыя чэрці балююць”, – таму паркавы пагорак называлі Чортавай гарой.
У парку плёскалася сажалка Вяйзапрудзіс (Veizaprūdis) – чыстая вада дапамагала забыцца пра мітусню, дарыла супакаенне. Яшчэ быў Свінскі ставок (Kiaulinė) – там толькі свойскія свінні рыліся. Залішняя вада па драўлянымі трубам злівалася у раку або канаву.