Біржувенай. Сядзібны парк

Вакол сядзібы раслі лістяныя і іглічныя дрэвы. Рознакаляровыя газоны і сажалкі, у якіх “плавала” неба, радавалі вочы. У парку ахвотна шпацыравалі і самі гаспадары, і іх частыя госці. У XX стагоддзі Антанас Горскіс вырашыў аднавіць парк і наняў ландшафтнага архітэктара. Побач са старымі сажалкамі былі спраектавалі новыя дарожкі і зялёныя масівы.
Былі ў сядзібным парку і “няпростыя” месцы. Служанкі кожную раніцу з вёдрамі спяшаліся да “цудоўнай крыніцы”. Людзі здаўна казалі, што калі мыцца гэтай вадой, а яшчэ і піць, – можна захаваць ці нават вярнуць прыгажосць і маладосць. Некаторыя больш спадзяваліся на старую хваю і ў яе падвойны ствол складалі манеты – у надзеі на выкананне сваіх жаданняў. Мужчыны стараліся абыходзіць велізарны камень са “следам ведзьмы” – старыя людзі палохалі, што ў гэтых месцах раней жылі ведзьмы, якія чакалі мужчын, каб зацягнуць у лазню і там замучыць сваёй любоўю, нават да смерці.

Lietuvos Dvarai : Сядзіба у Бержувенах
Koordinatės : 55.8940 , 22.4580
Comments