Біржувенай. Старыя могілкі Горскісаў
Месцам для сямейных могілак Горскісаў выбралі паўночна-ўсходнюю частку сядзібы. Там быў лясісты пагораг, і да яго вяла алея каштанавых дрэў. У каменным склепе былі пахаваныя 7 чалавек. На старых могілках стаяла неагатычная капліца, аднак яна была разбураная падчас Першай Сусветнай вайны. А ў савецкія гады магілы раскапалі, шукаючы золата, якое, маўляў, там схавалі Горскісы ў прадчуванні складанай пары. Золота не знайшлі. На старых могілках ацалеў каваны металічны крыж, які паставілі Адомасу Горскісу (1787-1850), і рэшткі помніка Наполеонасу Тітасу Горскісу (1811-1880).
Lietuvos Dvarai :
Сядзіба у Бержувенах
Comments
Спіс маёнткаў