Біржувенай. Кузня
Кузня ў сядзібе была пабудаваная ў канцы XVIII ст. У гэтым невялікім драўляным будынку таксама знаходзіліся жылыя памяшканні для каваля і яго сямейнікаў. Ля сцяны, што аддзяляла кузню ад жылля каваля, стаяў горан з каменя і цэглы, у ім каваль распаляў жалеза. Пад столлю кузні і на земляной падлозе захаваліся рэшткі кавальскіх прыладаў.