694

ВЕРХНЯЯ ФРЭДА. Царква святога Сергія Раданежскага

Царква святога Сергія Раданежскага ў псеўдавізантыйскім стылі паўстала на тэрыторыі сядзібы Юзафа Гадлеўскага (літоўск. Juozapas Godlevskis) пасля таго, як расійская ўлада прыняла рашэнне будаваць Каунаскую крэпасць. Калі ў Верхняй Фрэдзе размясцілі артылерыйскі полк, вайсковыя кіраўнікі вырашылі, што патрэбна бажніца. Пабудаваная ў 1891 годзе Царква святога Сергія Раданежскага была падпарадкаваная Каўнаскаму сабору, яна змяшчала каля 200 чалавек, наведвальнікамі былі па большасці вайскоўцы-артылерысты. Побач царквы пакінулі месца для могілак, там пахавалі першага каменданта крэпасці Оскара Клема, а таксама праваслаўных работнікаў, якія памерлі падчас будаўніцтва.
Пасля Другой Сусветнай вайны царкву зачынілі: паваліліся верхнія часткі званіцы і купала. Памяшканнямі царквы карыстаўся (для гаспадарчых патрэб) тэхнікум садаводства і агародніцтва. На некаторы час у царкве нават пераўтварылі ў залу для спартыўных заняткаў.

Redaktorius