675

ВЕРХНЯЯ ФРЭДА. Сядзібны парк

Парк у сядзібе пачаў фармаваць ўладальнік сядзібы – жамойцкі дваранін. Па яго загаду рабочыя выкапалі сажалкі, які мелі форму “J” і “G” – гэта першыя літары імя і прозвішча ўладальніка сядзібы (Juozapas Godlevskis). Як у сядзібе, так і ў парку былі выявы герба дваранскага роду Гадлеўскіх – Gozdawa, з геральдычнай лілеяй. У парку праклалі дарожкі, насыпалі аглядную горку. Высадзілі мясцовыя і экзатычныя расліны; іх колькасць яшчэ павялічылася, калі ў былой сядзібе заснавалі Батанічны сад. Цяпер на тэрыторыі парка налічваецца 800 відаў дрэў і хмызняковых раслін, з іх толькі паўсотні – мясцовыя. Па колькасці відаў не адстаюць і кветкі: толькі руж – больш за 300. Кожны год на тэрыторыі парку квітнеюць цюльпаны, касачы, півоні розных гатункаў.

Redaktorius