АЛАНТА. Панскі дом – палац
У 1853 годзе на ўсходзе ад аднайменнай вёскі была пабудавана для, польскага двараніна, збудавалі летнюю рэзідэнцыю з рысамі неаітальянскага класіцізма. Гранітныя калоны для гэтага палаца польскага двараніна Тадэвуша Паца-Помарнацкага замаўлялі ў Фінляндыі, морам везлі ў Клайпедскі порт, а ў Аланту – на вазах, якія цягнулі валы.
Нешырокая цэнтральная частка палаца была двухпавярховая, з калонамі і трохкутным франтоном. Бакавыя часткі – аднапавярховыя, вокны – з арачным аздабленнем. Злева паўстала чатырохпавярховая вежа. Калі ў сядзібу прыязджаў гаспадар, на вежы паднімалі сцяг з гербам Паца-Памарнацкаго. З пляцоўкі вежы, якая мела балюстраду, гаспадар часта назіраў за сваімі прыгоннымі. Цяпер вежа ў Аланце удвая ніжэй – захаваліся толькі два паверхі.
На паркетных падлогах ва ўсіх пакоях былі кілімы, сцены аздаблялі дарагія тканіны. Ва ўнутраным інтэр’еры сядзібы, на жаль, не захаваліся раскошныя люстры і мэбля, гасціныя на ўсходні манер, унікальныя калекцыі фарфору і іншыя антыкварныя каштоўнасці, якімі валодала сям’я Памарнацкіх. Усё гэта загінула з-за розных жыццёвых падзей. Засталіся толькі старадаўнія фатаграфіі. Перад вайной (Першай сусветнай) усе асноўныя багацця вывез сам гаспадар, спатрэбілася больш як дзесяць вазоў. Тое, што засталося, падчас вайны разрабавалі вайскоўцы.