Тэрыторыя парку, які ўладкавалі на месцы натуральнага лесу, калі ўладальнікам сядзібы  з’яўляўся Мікалас Агінскі, амаль 60 гектараў. Цэнтральная алея ад галоўных паркавых варот пятляла паміж дрэвамі, хмызнякамі. Агінскія любілі бавіць час на тэрасе, ля ракі Бабрунгас (Babrungo upė). У парку, каля “Дуба Пяруна” (Perkūno ąžuolas), ў пару паганства гарэў святы агонь, які засцерагала жрыца Галінда. Яшчэ адно важнае дрэва – ясень са ствалом з пяці частак. Па легендзе, яго пасадзіў бацька пяцёрых сыноў, і старыя людзі раілі маладым парам пяць разоў абабегчы вакол гэтага дрэва, калі хочуць стаць бацькамі.

Lietuvos Dvarai : Plungės dvaro sodyba
Koordinatės : 55.9190 , 21.8410
Comments