СЯДЗІБА ЗЫПЛЯЙ

У 1807 годзе князь Юзэф Панятоўскі, маршал арміі Напалеона, атрымаў ад імператара ў падарунак землеўладанне ў Літве. Калі князь загінуў (ён патануў), новым уладальнікам стаў дваранін Януш Баркоўскі, ён у сутнасці і стварыў сядзібу.

Калі ўладальнікам быў Томаш Патоцкі (з 1891 года), у сядзібе загарэлася паравая машына… Замест згарэлых драўляных будынкаў былі пабудаваны новыя гаспадарчыя пабудовы з каменя і цэглы, да асноўнага дома сядзібы дадаліся масіўныя двухпавярховыя бакавыя карпусы, а ў парку пасадзілі экзатычныя дрэвы і хмызнякі. Графы Патоцкія не жылі ў сядзібе ўвесь год. Гаспадар прыязджаў часцей. Пані Патоцкая, якая толькі ў летні час была ў сядзібе з трыма дочкамі, даручыла кожнай прыглядаць за “сваёй” градкай. Аднак Пелагея, Ірэна і Канстанцыя, каб не палоць градкі, распрымудрылісь частаваць дачку садоўніка рознымі прысмакамі і дазвалялі пагуляць са сваім сабачкам, так яны хітрылі. Перад Калядамі юныя графіні для дзяцей тых, хто працаваў у сядзібе, шылі сукенкі, кашулі. Дарылі ў Сачэльнік. Графіня наведвала хворых, разам са служанкай янв везлі гасцінцы і лекі.

Пан Патоцкі, вывучыўшы літоўскую мову, не грэбаваў запытацца пра жыццё мясцовых людзей і імкнуўся дапамагчы, калі сталася бяда. Заснаваўшы гаспадарчае таварыства і прытулак для старых, ён аддаваў гэтай дзейнасці шмат сіл і часу. Граф меў зносіны з актыўнымі і творчымі людзьмі, і ў сядзібе вечарамі часта адбываліся літоўскія мерапрыемствы. У вольны час Патоцкі, схіліўшыся над пісьмовым сталом, пісаў п’есы, і ў Варшаве па яго сцэнарыю паставілі спектакль. Граф Томаш Патоцкі і памёр у Варшаве (1912 г.). Калі металічную труну вечарам прывезлі ў Зыпляй, сабраліся слугі і парабкі, дарогу ўпрэжке з чатырма конямі асвятляла полымя ад падпаленай у бочках смалы. Пасля развітання, якое адбылася на верандзе, графа пахавалі на сельскіх могілках Пяляняй. Графіня Патоцкая з’ехала ў Польшчу, калі пачалася вайна (Першая Сусветная).

У 1919 годзе ў Зыпляй перавялі семінарыю з Сейнаў. Праз два гады адкрылі сельскагаспадарчы тэхнікум, пазней – дзяржаўнае сельскагаспадарчае прадпрыемства – машынна-трактарную станцыю, кантору гаспадарчана аб’яднаньня – калгаса, дзейнічаў орган улады – выканаўчы камітэт. У цяперашні час у сядзібе працуе мастацкая галерэя, адбываюцца выставы і канцэрты.

  • У сярэдзіне ХХ стагоддзя памешчык з Полацкай губерні Януш Барткоускі пабудаваў у Зыпляй аднапавярховы класіцыстычны будынак (ён ацалеў і цяпер стаіць пасярэдзіне цяперашняга будынка, які мы бачым). Граф Томаш Патоцкі з бакоў прыбудаваў двухпавярховыя корпуса. Фасад упрыгожвалі двухстворкавыя вокны, у заходняй частцы – ганак з карнізам. Памяшканні на першым паверсе ўпрыгожаны ляпнінай. Падлогі ў калідорах…
  • Аднапавярховыя цагляныя афіцыны, кожная з трыма дзвярыма, сіметрычна пабудавалі ў ХІХ стагоддзі. З паўночнага боку левай афіцыны ацалела аўтэнтычная двухстворкавая філянговая дзвер, абабітыя дошчачкамі ў разных напрамках. Такая ж самыя дзвер у іншай афіцыне. У жылых пакоях слуг былі тынкаваныя сцены, дашчаная падлога і абабітыя дошкамі столі.
  • Ўнеўне будынак кухні амаль нічым не адрозніваўся ад афіцыны – таксама прамакутны і аднапавярховы. Кухня была абсталявана сціпла, але гаспадыні мелі ўсё неабходнае. У гэтым будынку жылі кухаркі. Яшчэ тут снедалі, абедалі і вячэралі слугі сядзібы – у асобным памяшканні, дзе ім зладзілі сталовую. Трэцяе памяшканне называлі “гаспадарская лазня”. Цяпер у былым будынку кухні дзейнічае…
  • Кароўнік пабудаваны ля дарогі ў парк, у той гаспадарчай частцы, якую алея аддзяляла ад галоўнага будынка ў сядзібе. Аднапавярховы будынак з больш высокай , чым звычайна, дахам, пабудаваны з чырвоных цаглін. У якасці перакрыццяў былі выкарыстаныя драўляныя бэлькі. У кароўніку ўтрымліваліся даільныя каровы, цялушкі і бычкі. Пазней старыя вокны, дзвер замуравалі і прасеклі новыя, большага…
  • Запрасіўшы майстроў з Германіі, у 1897 годзе сталі будаваць стайню. Яе пабудавалі аднапавярховай, з чырвонай цэглы, з круглымі нішамі на фасадзе. Нішы, як і аўтэнтычныя праёмы варот, захаваліся толькі з паўднёвага боку. Калі сядзібу рэстаўравалі, у памяшканнях стайні адкрылі мастацкую галерэю. У 2014 годзе некалькі работнікаў пацярпелі пры пажары, ратуючы экспанаты. У будынку замянілі дах.…
  • Мясцовыя жыхары да гэтага часу называюць першы сядзібны свіран “хлеў”. Тут утрымліваліся быкі і іншыя жывёлы. Свіран на гаспадарчай палове сядзібы пабудавалі прыкладна ў 1897 годзе, а пачалі пасля таго, як пажар знішчыў старыя драўляныя збудаванні. Новыя пабудовы былі ўжо не з дрэва, а з каменнага мура і цэглы. На сетцы паміж двух шэрагаў слупаў…
  • У абозні, якую ў сядзібе называлі “колавая”, захоўваліся карэты, вазы і інш. Будынак ў плане – выцягнуты ў шырыню прастакутнік. У будынку два рады слупаў падзяляюць унутраную прастору на тры часткі. Уезд і выязд былі праз розныя вароты, неаднолькавыя па сваім памерам. Каля варот былі вузкія акенцы. Зладзілі вентыляцыйныя адтуліны ў паддашшы. На карэтах і…
  • Дом з чырвонай цэглы сакавітага колеру аздаблялі атынкаваныя элементы. Гэты дом для найманых работнікаў стаў адна з самых прыгожых гаспадарчых пабудоў. Гаспадар часта размаўляў з парабкамі, пытаўся пра жыццё. Іх дзяцей кожны год на Каляды запрашалі ў гаспадарскі дом, дзе ставілі вялізную ёлку і давалі падарункі, якія загадзя шылі юныя графіні.
  • Другі свіран у сядзібе выкарыстоўвалі як склад. У адной палове захоўвалі збожжа, у другой – розныя гаспадарчыя прылады. На паўднёвым і ўсходнім фасадах было па дзве аднолькавыя дзверы. Сіметрычныя акенцы ўпрыгожылі палоскамі цэглы, паставіўшы іх рубам.
  • Сабакарню пабудавалі насупраць уезда (усходняга) ў абозню. Громкі брэх хвастатых гадаванцаў гучаў рэхам на другім баку дарогі, якая вяла на Грышкабудзіс. У простым, без аздабленняў, будынку сабакарні было толькі адно драўлянае акно. Калі сядзіба належала Патоцкім, іх дочкі Пелагея, Ірэна і Канстанцыя гадавалі і вельмі любілі сабачку, якому далі мянушку ПІК, злучыўшы першыя тры літары…
  • Парк каля рачулкі Сесарціс меў меў трохкутную форму; у сярэдзіне ХІХ стагоддзя там раслі толькі “мясцовыя” дрэвы. Граф Патоцкі вырашыў унесці ў парк разнастайнасць. З Варшавы і Парыжа прывезлі саджанцы. Каб “іншаземцы” добра раслі, граф кідаў капейку ў кожную пасадачную яму, і толькі пасля гэтага работнік ставіў высадак. Адной з самых уражлівых была алея бальзамічных…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.