Сядзіба УЖУТРАКІС

Мясцовасць Ужутракіс, што “праз бераг” ад Тракай, доўгі час належала заможным літоўскім і татарскім сем’ям. У 1897 годзе ўладальнікам сядзібы ў асяроддзі лясоў стаў граф Юзаф Тышкевіч (літоўск. Juozapas Tiškevičius). У асяроддзі дагледжаных лясоў паўстаў белы каменны палац з двума гербамі і сцягам над дахам. Яго змуравалі для графа і яго жонкі княгіні Ядвігі Святаполк-Чацвярцінскай. Праз пярэсмык паміж азёрамі Гальве і Скайстіс іх перапраўляў у сядзібу заўжды пунктуальны паромшчык Пётр Сабалеўскі. Адзінай сухапутнай “бульбянай дарогай” карысталіся толькі парабкі сядзібы.

Чакаючы гаспадароў, вестыбюль упрыгожвалі жывымі кветкамі ў вазах, пакоі пахлі дарагімі духамі, якія прывозілі з замежных краін. Тышкевічы часта арганізоўвалі прыёмы і балі. У банкетнай зале гасцей частавалі экзатычнымі стравамі – супам з ракаў, ялавічынай ў вінаградных лісцях. Танцы пачыналіся паланэзам. Для таго, каб гасцям было зручна танцаваць, слугі загадзя пасыпалі мелам паркет. Ядвіга Тышкевіч, якая сачыла за навінкамі моды па іншаземным часопісам, на балях звычайна выклікала захапленне сваімі нарадамі. Дома пані займалася рукадзеллем і сама вышывала сукенкі для наведвання касцёла. Яна была стараннай каталічкай, а каля ложкаў яе дзетак віселі іконы. Акрамя таго, юныя насельнікі сядзібы мелі свайго духоўнага настаўніка.

У 1915 годзе, калі пачалася Першая Сусветная вайна, граф з жонкай і дзецьмі перасяліўся ў Санк-Пецярбург. Перад ад’ездам схавалі каштоўныя рэчы. Дарагія ўпрыгажэнні, брыльянты забралі, зашыўшы ў вопратку дзетак, у іх лялькі. Пасля вайны ў сядзібу вярнулася толькі графіня. У Ужутракіс яна перавезла парэшткі мужа, які памёр у 1917 годзе. Адна з самых багатых у Літве жанчын да канца свайго жыцця апраналася толькі ў чорнае. Калі пачалася Другая Сусветная вайна, графіня паехала жыць да брата мужа, у Крэтынгскую сядзібу, а Ужутракіс нацыяналізавалі. Цяпер сядзібны комплекс падпарадкаваны Тракайскому гістарычнаму нацыянальнаму парку.

  • У сядзібе, якая займала прыкладна 800 гектараў, пад сямейную рэзідэнцыю было выдзелена 80 гектараў. Праект архітэктара Юзафа Гуса (Józef Huss) ўяўляў сабой годны ўзор неакласіцызму. Палац пабудавалі ў 1897 годзе як летнюю рэзідэнцыю. Уваход упрыгожылі гербы Тышкевічаў (у насценных квадратных картушах), ля палаца – дэкаратыўныя вазы (у партэрах, каля палаца) і скульптуры, якія сімвалізавалі чатыры…
  • Стайню ля карэт, коней і поні ў пачатку ХХ стагоддзя пабудавалі ля сухапутнай дарогі гаспадарчага прызначэння. Верхавая язда ў гаспадароў была менш папулярная, чым у іншых сядзібах. Граф садзіўся ў сядло толькі калі меў намер агледзець свае ўладанні. Графіня пасля нараджэння дзяцей, асцерагаючыся за сваё здароўе, адпраўлялася ў дарогу толькі ў карэце. Цяпер, пасля рэстаўрацыі,…
  • У 1895 годзе пабудавалі кароўнік. Падчас праўлення Тышкевічаў у сядзібе ўтрымлівалася больш за сотню даільных кароў галандскай пароды. Кожны дзень малако на вазах везлі прадаваць у Вільнюс, дарога складала 30 кіламетраў. За жывёламі старанна даглядалі, клапаціліся аб прадуктыўнасці. У халодны час, калі каровы ўтрымліваліся “пад дахам”, кожны дзень памяшкання адчынялі.
  • Першы жылы дом будавалі ў XVIII–XIX стст., калі ўладальнікам з’яўляўся Лаўрын Адзінец. Пры графе Юзафе Тышкевічы ў гэтым доме жылі парабкі, а пазней, калі дом пераўладкавалі, там размясціўся адміністратыўна-абслугоўваючы персанал сядзібы.
  • У 1896 годзе ў сядзібе пабудавалі вінакурню з чырвонай цэглы і склад. У вялізным баке спіртныя напоі цяклі по спецыяльнай сістэме труб. Гатовая прадукцыя захоўвалася ў складзе. Сядзіба славілася айвовым лікёрам і віном з чорнай парэчкі, яны лічыліся карыснымі для здароўя. Графу падабалася здзіўляць гасцей нетрадыцыйнай настойкай з ляснога арэха. У цяперашні час пабудовы аднаўляюцца…
  • Скляпеністы разлеглы падвал заўважылі пры даследаванні сядзібы, ён знаходзіўся пад памяшканнямі сабакарні. На месцы сабакарні ў савецкі час пабудавалі лазню, пазней – разбурылі.
  • Вартоўню ў сядзібе пабудавалі ў 1897 годзе. Унутры абсталявалі жылыя памяшканіі. На дваре арганізавалі вартавы пост і даручылі вартаўніку даглядаць за ўсёй тэрыторыяй сядзібы.
  • У канцы XIX стагоддзя ў сядзібе пабудавалі ўражлівы свіран з высокімі двухстворкавымі дзвярыма і з двума вежамі на ўваходзе. У свіране захоўвалі прылады і бытавыя рэчы, збожжа і муку. На палях сядзібы вырошчвалі грэч, ячмень, авёс, пшаніцу, жыта – большую частку ўраджаю прадавалі, а астатняе выкарыстоўвалі для патрэб сядзібы. У цяперашні час у памяшканнях былога…
  • Прамакутны дом, што стаяў далей ад сядзібы, пабудаваны ў 1898 годзе. У будынку працаваў каваль. У яго было шмат працы. Па-першае, даводзілася мяняць падковы коням, на якіх кожны дзень везлі прадаваць малако ад сядзібных кароў і садавіну. Везлі ў Вільнюс, а дарога складала 30 кіламетраў. Таксама каваль ладзіў вазы, папраўляў гаспадарчыя прылады.
  • Дом для паромшчыка пабудавалі на краі паўвострава, на беразе возера, у 1898 годзе. Самы кароткі шлях з паўвострава на сушу быў праз пярэсмык азёр Гальве і Скайсціс. У гэтым доме паромшчык жыў і дзяжурыў. Ён быў адказным за перапраўку людзей. У час праўлення графа Юзафа Тышкевіча паромшчыкам быў Пётр Сабалеўскі. За надзейнасць і пунктуальнасць ён…
  • Лядоўню ў сядзібе абсталявалі ў XIX стагоддзі. Паколькі лядоўня паўстала на схіле берага возера Гальве, работнікі зімой, калі возера замярзала, рэзалі лёд на кавалкі і неслі ў лядоўню. Галоўнае яе частка знаходзілася пад зямлёй, і харчовыя прадукты добра захоўваліся нават з прыходам цяпла.
  • У 1898 годзе вядомы у той час французскі ландшафтны архітэктар Эдуард Франсуа Андрэ падрыхтаваў праект парка ў англійскім стылі, які прадугледжвае выкарыстанне асаблівасцяў мясцовасці. Парк у сядзібе займаў каля 1,5 гектара і быў з усіх бакоў акружаны вадой. Не менш як 20 штучных сажалак злучаліся паміж сабой, а таксама з азёрамі Гальве і Скайсціс. Два…
  • На месцы Старога могілак у Ужутракисе знаходзіўся паганская ахвярнае месца. У XVIII стагоддзі, калі сядзібу купляў Лаўрын Адзінец, пабудавалі уніяцкую бажніцу ў стылі барока, якая дзейнічала да 1837 года. У тым жа самым месцы Тышкевічы пабудавалі каталіцкую капліцу. Побач размесціліся могілкі.
  • У 1896 годзе ў сядзібе пабудавалі вінакурню з чырвонай цэглы і склад. У вялізным баке спіртныя напоі цяклі по спецыяльнай сістэме труб. Гатовая прадукцыя захоўвалася ў складзе. Сядзіба славілася айвовым лікёрам і віном з чорнай парэчкі, яны лічыліся карыснымі для здароўя. Графу падабалася здзіўляць гасцей нетрадыцыйнай настойкай з ляснога арэха. У цяперашні час пабудовы аднаўляюцца…

Daugiau informacijos: http://www.trakai-visit.lt/lt/ekskursijos-po-uzutrakio-parka-ir-rumus

Darbo laikas:
Gegužės – rugsėjo mėn.
I – II: Nedirba
III – VII: 11.00 val. – 19.00 val.

Spalio mėn. – balandžio mėn.
I – IV: Nedirba
V – VII: 11.00 val. – 16.00 val.

Ekskursijos:
Trakų istorinio nacionalinio parko direkcijoje ( LT, RU, EN kalbomis)
Tel.:

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Trakų raj. sav.
Daugiau informacijos : www.seniejitrakai.lt
Comments