Для аховы варот агароджы, якая атачала сядзібу, наймалі вартаўнікоў, іх называлі “швейцары”. Былі пабудаваныя два дамка.
З паўднёвага боку, дзе знаходзіўся галоўны уваход у сядзібу, стаяў маляўнічы дамок. Там месціўся швейцар, які сустракаў гасцей, чаканых і нечаканых.
Яшчэ адзін пост варты быў уладкаваны каля заходніх варот. Адсюль швейцар назіраў за алеяй, якая вяла ў парк.
Lietuvos Dvarai :
Trakų Vokės dvaro sodyba
Koordinatės : 54.6310, 25.1040