ТРАКАЙСКІ ЗАМАК НА ВОСТРАВЕ

Тракайскі замак – адзіны замак ва Усходняй Еўропе, які збудаваны на востраве. Месца ля зліцця трох азёр пасля ўдалага палявання выявіў князь Гядімінас. Будаваць замак, на востраве Гальве пачаў князь Кястуціс, каб дагадзіць жонцы Біруце (Birutė), якая ў Паланзе прывыкла жыць у асяроддзі вады. Яшчэ не былі пабудавалі сцены замка, калі на Тракай пайшло 12-тысячнае войска крыжакоў. Замак тануў у дыме. Пасля гібелі Кястуціса яго сын Вітаўтас звярнуўся да архітэктара Тэўтонскага ордэна. Калі скончылі працы, на востраве паўстала каменная цытадель з аздабленнем краснай “гатычнай” цэглы, на падмурку з бутавага каменя, які змацавалі вапнавым растворам. Зладзілі княскую каплічку наверсе высокай (33 метра) абарончай вежы – данжона, унізе – браму з пад’ёмным мостам. Па кутах двара так званага перадзамка паўсталі яшчэ тры масіўныя абарончыя вежы, у кожнай з іх змяшчалася па 15 гармат. У двух карпусах княскага палаца абсталявалі дзевяць (9) жылых памяшканняў. У рэпрэзентацыйнай зале былі вітражныя вокны і “зорчатыя” скляпенні, іх у наш час здолелі па-мастацку адрадзіць.

З 1409 года князь Вітаўтас усю дзейнасць сталіцы перанёс у Тракай. Тут захоўваліся Метрыка Літвы, дзяржаўная казна.

У новы замак запрашалі запрашалі ганаровых гасцей, балявалі нават некалькі тыдняў. калі абмяркоўвалі ідэю каранавання Вітаўта Вялікага, для кіраўніков замежных дзяржаў і іх пасланцаў засмажылі 700 телочек, 700 парасят і баранаў, 600 зуброў, 100 ласёў…

Кожны дзень на стол падавалі па 700 бочак мёду і віна.
У XVI ст.зі замак ў замку утрымлівалі некторых высакародных асоб. Калі замак пераняў Жыгімонт Аўгуст, ён задумаў рэканструкцыю. Аднак пачатыя работы перапыніла расійска-шведская вайна.

У 1962 годзе ў княскі палац перавялі Тракайскі гістарычны музей.

  • Працы перапыніліся з-за нападу крыжакоў. Будаўніцтва працягнуў яго сын Кястуціс, сын князя, ён запрасіў архітэктара з Тэўтонскага ордэна – і неўзабаве на востраве падняліся дзве трохпавярховыя пабудовы, два корпусы. З аднаго боку іх замыкала высокая сцяна, з другога – 6-ярусны данжон, унізе якога быў уезд з пад’ёмным мостам, а наверсе была каплічка. Па пад’ёмным мосце…
  • Пасля таго, як былі гатовыя княскія апартаменты, прыняліся за каменную абарончую сцяну вакол замка, па самай ускраііне вострава. Над сцяной быў карніз. Каб засцерагчы ад уздзеяння вады ніз сцяны, пад пад падмурак укладвалі дубовыя ці яловыя жэрдкі, пеністую сумесь жвіра з глінай.
  • 4-кутную і 4-ярусную вежу ў XV стагоддзі пабудавалі паміж абарончай сцяной і паўднёвым казематам, як вароты ў замак. У ніжняй частцы былі уезд з пад’ёмным мостам і памяшканні для варты. Верх вежы абсталявалі для абароны замка – па ўсім перыметры зладзілі байніцы.
  • Пабудаваныя ў XV стагоддзі вежы прызначаліся для абароны. 5-ярусная вежа ў ніжняй частцы – квадратная, ўверсе – круглая. На кожным ярусе па аднаму памяшканню, у іх можна трапіць толькі па вінтавой лесвіцы. На трэцім і чацвёртым ярусах, па ўсім перыметры, 5 гарматных байніц. На пятым ярусе былі месцы для стралкоў, каб маглі абараняць свайго князя-валадара.
  • Памяшкання паўднёва-заходняй вежы некаторы час выкарыстоўвалі як карцэр для тых дваран, якія супрацівіліся Вялікаму князю. Астатнія памяшканні -для абарончых мэтаў. Наверх можна было трапіць па вінтавой лесвіцы. Пачынаючы з трэцяга яруса, змянялася прасторавая форма вежы – з квадратнай на круглую. Па перыметры зладзілі 5 байніц. На самым версе былі прадугледжаныя месцы для стралкоў, каб маглі…
  • Пабудаваныя ў XV стагоддзі вежы прызначаліся для абароны. 5-ярусная вежа ў ніжняй частцы – квадратная, ўверсе – круглая. На кожным ярусе па аднаму памяшканню, у іх можна трапіць толькі па вінтавой лесвіцы. На трэцім і чацвёртым ярусах, па ўсім перыметры, 5 гарматных байніц. На пятым ярусе былі месцы для стралкоў, каб маглі абараняць свайго князя-валадара.
  • Паміж двума вежамі пабудавалі ў XV стагоддзі пабудавалі так званы каземат для гаспадарчых патрэб вайскоўцаў замка. Ніжнія ярусы былі складамі. На другім ярусе абсталявалі прахадныя пакоі для княжых слуг, з адным акном. Там змяшчаліся хіба што койка і кораб для рэчаў.
  • Будаўніцтва не давялося скончыць. Аднак каземат не стаяў пустым – там трымалі, паілі і кармілі коней – не толькі княскіх, але і тых, на якіх у замак прыязджалі госці князя- валадара.
  • У XVI стагоддзі каля ўязной (варотнай) вежы пабудавалі каземат-кухню. Гаспадыні туды траплялі з ўнутранага двара. Ежу гатовілі і з мясцовых прадуктаў, і з “заморскіх” (рыс, міндаль, дулі, разынкі), заправамі для страў былі шафран, мушкат, цвічка. Да гэтага часу захаваліся рэшткі печы.
  • У XVI ст. пабудавалі аднапавярховы трохкутны каземат з вежкай, па свайму прызначэнню гэта была кухня. Там гатавалі ежу і князя-валадара з яго насцямі, і для слуг. Калі абмяркоўвалі ідэю каранавання Вітаўта Вялікага, для для ганаровых гасцей – кіраўніков замежных дзяржаў і іх пасланцаў – засмажылі 700 телочек, 700 парасят і баранаў, 600 зуброў, 100 ласёў…
  • Абарончыя сцены перадзамка паміж вуглавымі вежамі замка муравалі ў XV стагоддзі. Паверхня для падмурка не была роўнай, таму скарысталіся драўляным насцілам складанай канструкцыі. Ад хваляў азёрнай вады падмурак абгарадзілі плеценымі сценкамі, засыпалі жвір. Канфігурацыя сцен перадзамка – няправільная трапецыя. Доступ да байніц, якія знаходзіліся ў верхняй частцы абарончай сцяны, на ўзвышэнні, быў з боку двара,…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Trakų raj. sav.
Adresas : Karaimų g. 43 C, Trakai
Telefonas : (8 528) 55 297
Daugiau informacijos : www.trakaimuziejus.lt
Comments