КОМПЛЕКС РЭШТКАЎ ТРАКАЙСКАГА ПАЎВОСТРАЎНАГА ЗАМКА
І ІНШЫХ ЗБУДАВАННЯЎ

Тракайскі замак на паўвострве з’яўляўся аднім з найбуйнейшых абарончых замкаў у Літве. Ён займаў 4 гектара, мог мець да 11 абарончых вежаў рознага памеру.

Будаўніцтва замка ў XIV стагоддзі пачаў Вялікі Князь Літоўскі Кястуціс (у беларускай традыцыі – і Кейстут). Замак падняўся на Ахвярнай гары (Aukų kalnas). Для таго, каб забяспечыць абарону, выкапалі вялікі і глыбокі роў, насыпалі вал вышынёй 4 метры, паставілі драўляную сцяну. У 1383 годзе крыжакі для штурму замка выбралі найбольш уразлівую паўднёва-заходнюю сцяну. Літоўцам было амаль немагчыма з вежаў, якія стаяць па баках (даўжыня сцяны – 85 метраў) уразіць ворага, што атакуе па цэнтру. Межы замка былі засыпаны каменнымі ядрамі, наканечнікамі арбалетных стрэл. Літоўцы вырашылі адыходзіць у Вільнюс, а замак падпаліць.

Вітаўтас, сын Кястуціса, прыняўся за аднаўленне разбураных мураў замка, які з’яўляўся ваеннай крэпасцю. У замку захоўвалі зброю, харчы, фуражны корм. Прыязджаючы, князь-валадар месціўся ў адной з вежаў замка. Некаторы час там жыў Жыгімонт, сын Кястуціса, ён і мядзведзя прывёз. Князь быў напышлівым, жорсткім, і дваране супраць яго арганізавалі змову. Здабылі тры сотні вазоў з сенам, у кожны пасадзілі па пяць узброеных мужчын… Прыехаўшы ў замак, пачалі скрабсці ў дзверы Жыгімонта. Ён падумаў, што там мядзведзь, адкрыў засаўку спальні – і Жыгімонта закалолі віламі.
Калі князі-валадары ўжо не прыязджалі ў замак, яго ператварылі ў турму для дваран. Навакольныя землі пачалі дзяліць. У XVIII стагоддзі ў замку месціліся манахі-дамініканцы. Цяпер у Тракайскім паўвостраўным замку адбываюцца сярэднявечныя святы з рэканструкцыямі рыцарскіх турніраў, фальклорныя святы, фестывалі.

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.