Сядзіба Раўдондварыс

Яшчэ ў 1652 годзе ў мястэчку Раўдондварыс стаяў дом з чырвонай цэглы. Першым яго ўладальнікам згадваецца каўнаскі падкаморы Дзявалтоўскі. Пазней сядзіба належала розным вяльможам – Касакоўскім, Радвілам, Варлоўскім, Забелам. У 1825 годзе малады граф Бенедзікт Эмануэліс Тышкявічус ад свайго бацькі атрымаў Раўдондварыс як шлюбны падарунак. Аднак пасля пажару 1831 года амаль усё ў сядзібе давялося будаваць нанова. Гаспадар грошай не шкадаваў і дом абсталяваў як палац. Сцены былі ўпрыгожаны партрэтамі каралёў і магнатаў, паляўнічымі трафеямі пана Тышкевіча. Пакоі асвятлялі высокія шыкоўныя люстры, абагравалі шведскія кафляныя печкі. На кухні сядзібы ўжо ў той час карысталіся прыладамі для таркавання бульбы, падрыхтоўкі газаванай вады. Абсталявалі і ваннае памяшканне, чатыры хатніх туалета. У графа было нават 75 камізэлек і 58 пар пальчатак, у гардэробнай ледзь змяшчаліся ўборы, вышытыя залатымі ніткамі. Не дзіва, што спатрэбіўся гардэробшчык. Манеты і брыльянты ўзважвалі на особных вагах. Аднак багацця не засцераглі ад горкіх страт. Памерла жонка гаспадара, сын не пражыў і двух тыдняў. Старэйшая дачка з-за хваробы памерла ў 21 год…
Малодшая дачка выйшла замуж за аўдавелага мужа сваёй сястры і нарадзіла сына Бенедзіктаса Генрыкаса. Ад дзядулі ўнук пераняў прыхільнасць да палявання, вандраванняў, і яго мастацкія фотоаздымкі выстаўляліся за мяжой. Там і сустрэў будучую жонку – амерыканку Элізабет Клару Банкрофт. Калі прыехалі ў Раўдондварыс, галоўная вуліца была ўпрыгожаная лямпачкамі, сабраліся ўсе дваровыя людзі.
Кожны прыезд гаспадароў надаваў працы і слугам, і конюхам, і аркестрантам: графу падабалась арганізоўваць розныя карнавалы.
Нагледзеўшыся у падарожжах на святы ў Кітаі, Бенедзіктас Тышкявічус і ў сваёй сямейнай сядзібе загадваў упрыгожваць дрэвы чырвонымі ліхтарыкамі, іх былі сотні. Выбіраў адзенне з шоўку, па колеру – як у важнага кітайского мандарына – і графа неслі праз сядзібу ў паланкіне чацвёра слуг, таксама ў кітайскіх адзеннях. Калі “імператар” з’ехаў у Францыю, сядзібу Раўдондварыс пераняў старэйшы сын Бенедзікт Ян, але і ён з’ехаў за мяжу, перад Першай Сусветнай вайной. У міжваенны перыяд у сядзібным доме-палацы некаторы час дзейнічаў Камітэт дапамогі жанчынам Літвы, пазней – дзіцячы прытулак. Падчас Другой Сусветнай вайны немцы спалілі дом і аранжарэю. У савецкія гады ў Раўдондварысе працавала машынна-трактарная станцыя, дзейнічаў Інстытут сельскай гаспадаркі. Адроджаная цяпер сядзіба з’яўляецца рэпрэзентатыўным месцам у Каўнаскім раёне.

  • Асноўны будынак сядзібы набыў цяперашні выгляд пры графах Тышкевічусах, калі прымуравалі прыбудову з двума вежамі, чарапічны дах замянілі на бляшаны, абсталявалі аглядную пляцоўку. Таксама пераўладкавалі весцібюль і лесвіцу. Па баках парадных дзвярэй паставілі 2 масіўныя гарматы і ядра. Трапіўшы ўнутр, усе госці звярталі ўвагу на паляўнічыя трафеі гаспадара, на партрэты каралёў і вяльможаў. Зіхацелі раскошныя…
  • Дзве афіцыны пабудавалі прыкладнв ў 1840 годе па праекце архітэктара Ёнаса Маргявічуса, які і назіраў за працамі. Паўночная афіцына па сутнасці была гасцявым домам. Да 1867 года тут жыў аканом сядзібы, перад Першай Сусветнай вайной часова спыняўся біскуп Каўнаса. Памяшкання паўднёвай афіцыне займалі адміністратыўныя работнікі, абслуга. Дваровых людзей больш высокага рангу, якія мелі даволі цесныя…
  • Дзве афіцыны пабудавалі прыкладнв ў 1840 годе па праекце архітэктара Ёнаса Маргявічуса, які і назіраў за працамі. Паўночная афіцына па сутнасці была гасцявым домам. Да 1867 года тут жыў аканом сядзібы, перад Першай Сусветнай вайной часова спыняўся біскуп Каўнаса. Памяшкання паўднёвай афіцыне займалі адміністратыўныя работнікі, абслуга. Дваровых людзей больш высокага рангу, якія мелі даволі цесныя…
  • Аранжарэю ў сядзібе будавалі ў 1837-1839 гады. Граф пасля сваіх падарожжаў за мяжу прывозіў садоўнікам саджанцы. У аранжареі было шмат розных раслін, яна славілася сваімі цытрусамі. Нізкарослыя яблыні раслі ў драўляных кадках. На ветках цвіркалі рознакаляровыя стракатыя папугайчыкі, скакалі жвавыя малпачкі. Акрамя таго, у аранжарэі ўтрымлівалі нават трох кракадзілаў – алігатараў. Расліны выносілі на вуліцу,…
  • U-падобную неагатычнычную стайню пабудавалі і ўладкавалі па ангельскім ўзоры ў перыяд 1855-1861 гг. Гаспадар з гасцямі звычайна адпраўляўся на паляванне нават на шасці конных экіпажах. Кожны раз, калі вярталіся дадому, спецыяльныя работнікі абмывалі ногі коней у асобным калодзежы – у мэтах чысціні і каб пазбегнуць хваробы. Зімой розных выяздаў было менш, і коням трэніравалі мышцы…
  • Аднапавярховы дом з мансардай пабудавалі ў 1837 годзе. Дом прызначаўся для аканома сядзібы, чалавека адказнага і надзейнага, якому Тышкявічусы давяралі. Яны не жылі пастаянна ў сядзібе, таму часта перапісваліся з аканомам – сачылі за справамі і падзеямі ў Раўдондварысе. Аканомам ў сядзібах за старанную працу плацілі і грашыма, і натурой (прадукты, дровы), а таксама давалі…
  • Гаспадар часта ездзіў на паляванне. Мяса, як і іншыя харчовыя прыпасы, захоўвалі ў лядоўне сядзібы. Аб гэтым клапаціўся “вахмістр”, які кожны раз асабіста выдаваў прадукты па замове галоўнага кухара. А усяго ў сядзібе было пяць кухараў. У цяперашні час для наведвальнікаў сядзібы у памяшканнях былой лядоўні адкрылі Цэнтр турыстычнай і камерцыйнай інфармацыі Каўнаскага раёна.
  • Два аднодькавых свірна пабудавалі прыкладна ў 1846 годзе. Іх праектавал архітэктар Якуб Волер, які ў той час працаваў у сядзібе. У свірне захоўвалі не толькі збожжа, але і гаспадарчыя, бытавая прылады.
  • Два аднодькавых свірна пабудавалі прыкладна ў 1846 годзе. Іх праектавал архітэктар Якуб Волер, які ў той час працаваў у сядзібе. У свірне захоўвалі не толькі збожжа, але і гаспадарчыя, бытавая прылады.
  • Мураваную агароджу, якая атачала сядзібу, пабудавалі ў ХІХ ст. Вострыя пікі брамкі былі выкаваў мясцовы каваль. Агароджу ўпрыгожваў арнамент з цагляных ромбаў. Перад кожным прыездам гаспадара ў сядзібу дваровыя людзі збіраліся ля агароджы. Калі экіпаж набліжаўся і пачынаў гучаць горн ганца, над домам падымалі сіне-жоўты сцяг з “падвойнай лілеяй” – гербам Тышкявічусаў.
  • Летам у парку пахнуть ружы. Так было і пры Тышкявічусах, калі ружовыя кусты перад аранжарэяй фармавалі вялізны круглявы ружоўнік, а па дарожцы ў сядзібу заязджала карэта гаспадароў. Граф, які любіў падарожнічаць, з-за мяжы прывозіў розныя новыя саджанцы. Невысокія кусты садоўнікі дэкаратыўна, фігурна падстрыгалі. У парку, ля альтанак, кожны дзень гучаў аркестр. За паркам распасціраўся луг,…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Kauno raj. sav.
Adresas : Pilies takas 1, Raudondvaris, LT-54127, Kauno rajonas
Telefonas : (837) 548254
Telefonas : +370 656 50755
Daugiau informacijos : www.raudondvariodvaras.lt

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.