Парк замка Панямуне пачалі ствараць у XVII стагоддзі. Вакол галоўнага будынка выкапалі сажалкі, сфармавалі алеі з дрэў. Калі замак набыў Антанас Гялгаудас, зладзілі сістэму сажалак, на 13 гектарах парку насыпалі декаратыўныя рэкрэацыйныя горкі і абсталявалі аглядныя пляцоўкі, пабудавалі альтанкі, адкуль быў прыгожы від на даліну ракі Нямунас. У парке раслі пераважна дрэвы лісцяных парод. Цяпер старэйшы дуб, які зелянее побач з паўднёва-заходняй вежай, у абхопе дасягае ўжо 1,7 метра. Калі ў сядзібе абсталявалі салезіянскі кляштар, за паркам прыглядалі манахі і іх выхаванцы. Сустракалі і частавалі наведвальнікаў, у сажалках разводзілі карпаў.

Lietuvos Dvarai : Panemunės pilis

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.