Замчышча Картупенай узнікла ў XIII–XIV стагоддзях. На вяршыне вышынёй 30 метраў стаяў абарончы замак Бісене (у нелітоўскай літаратуре таксама і Бісена, літоўск. Bisenė). У замку штодзень неслі вартавую службу 85 воінаў Вялікага князя Літоўскага. Замак Бісене прыналежаў абарончай сістэме Нямунаса, ён стаў першым замкам у Літве, якому давялося адбіваць напады крыжакоў. Зімой 1283 года па льду Нямунаса войска віцэ-магістра Тэўтонскага ордэна ў Прусіі Конрада фон Тірберга (Conradus de Tirbergk junior) увайшло на літоўскую зямлю. Біліся з раніцы да абеду. Крыжакі нападалі яшчэ два разы, пакуль на месцы замчышча не засталіся чорнае вуголле і шэры попел. На сённяшні дзень там, дзе стаяў замак, пуста і гола – як быццам аглядная пляцоўка, шырыня – да 28 метраў. Толькі паўкруг абарончага валу застаўся…

Lietuvos Dvarai : Panemunės pilis

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.