Замак ПАНЯМУНЕ

Замак Панямуне стаіць на высокім правым беразе Нямунаса (мясцовасць Вітенай, літоўск. Vytėnai). Купляючы тут ў 1597 годзе драўляныя збудаванні за 14 000 копаў (на той час 1 копа складала 60 літоўскіх грошаў), вугорскі арыстакрат Янаш Эпер’еш (Eperjesz) марыў пабудаваць рэпрэзентацыйны замак. Неўзабаве на ўзгорку паўсталі дзве двухпавярховыя пабудовы – жылая і гаспадарчая. (Лічаць, што аўтарам праекту быў Петэр Нонхарт з Галандыі, аўтар рэканструкцыі Віленскага Ніжняга замка.) Побач узводзіліся абарончыя сцены і чатырохпавярховыя вежы з крутымі лесвіцамі. У жылых пакоях стаялі рэнесансныя кафляныя печы. Была нават такая раскоша, як дзве латрыны (лат. latrina – туалеты).

Эпер’еш пайшоў з жыцця, не дачакаўшыся заканчэння будаўніцтва. Яго сын перанёс жылыя памяшканні ў цяплейшы, паўднёвы бок, павялічыў вежу да сямі паверхаў, пабудаваў яшчэ дззе вежы і ў адной, пяцікутнай, абсталяваў сямейную капліцу.
У пазнейшых нашчадкаў Эпер’еша не было дастаткова сродкаў не толькі на развіццё замка, але і на яго утрыманне. Велічныя будынкі пачалі разбурацца, унутры крышылася кафля печаў, сажалкі перасохлі.

У 1759 годзе замак Панямуне за 19000 талераў набыў сцяганосец Вялікага Княства Літоўскага Антанас Гялгаудас (Antanas Gelgaudas). Рамонтныя працы пачаліся толькі тады, калі новы ўладальнік ажаніўся з багатай удавой Барборай Юдыцкайте-Тызенгаўзіене. Вакол замка новы ўладальнік стварыў парк плошчай 13 гектараў, рэарганізаваў сістэму сажалак, уладкаваў тэрыторыю. Паўстала сядзіба, нават з’явіўся звярынец. Мясцовыя жыхары называлі адноўлены замак не інакш як “Гялгудаў замак”. Пасля Антанаса Гялгаўдаса замкам валодалі яшчэ некалькі пакаленняў гэтага роду. Падчас паўстання 1831 года замак быў разрабаваны, пазней як маёмасць перайшоў (разам з сядзібай) царскаму ураду. У 1867 годзе маёмасць пераняў Станіслаў Пуслоўскі, сваяк Гялгаўдасаў. Аднак ён вельмі доўга не вёў ніякай дзейнасці.

Рэштки замка пасля пажару ў 1934 годзе перадали ў падпарадкаванне Міністэрства асветы Літвы. Адбыўся аўкцыён, і Замкавую сядзібу купіў Антанас Пятрайтіс, літовец з Чыкага, святар і астраном. У паўднёва-заходняй вежы замка ён планаваў абсталяваць абсерваторыю. Аднак у прадчуванні смерці планы змяніліся, і, па завяшчанні А. Пятрайціса, ксёндз-пробашч Скірснямунскай парафіі ў 1937 годзе заснаваў на тэрыторыі Замкавай сядзібы каталіцкі Салезіянскі кляштар, у якім жылі і праходзілі навучанне каля 100 чалавек. Манахі валодалі замкам да Другой Сусветнай вайны.

У цяперашні час у замку Панямуне дзейнічае музей. У галоўным будынку бізнесмены абсталявалі гатэль і рэстаран.

  • Першым уладальнікам замка Панямуне, які пабудавалі ў XVII стагоддзі, быў вугорскі арыстакрат Янаш Эпер’еш (Eperjesz), які таксама займаўся гандлям. Замак праектаваў галандскі архітэктар Пітэр Нонгарт. Падмурак заглыбілі на два метры. Сцены пабудавалі з цэглы, па тэхналогіям эпохі Рэнесансу, таўшчыня сцен складала 1 метр. Вялічны будынак атачалі чатырохпавярховы абарончыя вежы з крутымі лесвіцамі. Наверсе былі байніцы…
  • Парк замка Панямуне пачалі ствараць у XVII стагоддзі. Вакол галоўнага будынка выкапалі сажалкі, сфармавалі алеі з дрэў. Калі замак набыў Антанас Гялгаудас, зладзілі сістэму сажалак, на 13 гектарах парку насыпалі декаратыўныя рэкрэацыйныя горкі і абсталявалі аглядныя пляцоўкі, пабудавалі альтанкі, адкуль быў прыгожы від на даліну ракі Нямунас. У парке раслі пераважна дрэвы лісцяных парод. Цяпер…
  • Капліцу з чырвонай цэглы была пабудаваная для манахаў-салезіянцаў у 1937 годзе, пра гэта паведамляе дата на задняй сцяне. Капліца стаяла ў некалькіх сотнях метраў ад замка, над дахам мела купал. Пахавальныя нішы ў падвалах капліцы размяшчалі на чатырох паверхах. У капліцу з касцёла ў Скірснямуне перанеслі парэшткі святара і астранома Антанаса Пятрайтіса. Надпіс над дзвярыма…
  • Салезіянскі каталіцкі кляштар пачалі будаваць у 1937 годзе, паводле завяшчання Антанаса Пятрайтіса, былога ўладальніка замка і сядзібы Панямуне. Кляштарны комплекс быў сучасным – з памяшканнямі для навучання, адпачыну, малітваў, нават з абсталяванай спартыўнай пляцоўкай. У кляштары жылі прыкладна 100 чалавек. Яны прыглядалі за тэрыторыяй. Манахі мелі на мэце і калегію аспірантаў, аднак паспелі заліць толькі…
  • Калі манахі-салезіянцы якія перасяліліся ў Панямунес, па завяшчанні святара Антанаса Пятрайтіса, уладальніка замкавага комплекса, яны атрымалі ў падарунак капліцу дапамогі Панны Марыі хрысціянам, што непадалёк ад замка. У капліцы штодзень маліліся да сотні чалавек. Падчас Другой Сусветнай вайны ў капліцы абсталявалі сталовую для васкоўцаў, пазней там былі кіназала, спартыўная зала. Алтар з комплекса кляштара захоўваўся…
  • Замчышча Картупенай узнікла ў XIII–XIV стагоддзях. На вяршыне вышынёй 30 метраў стаяў абарончы замак Бісене (у нелітоўскай літаратуре таксама і Бісена, літоўск. Bisenė). У замку штодзень неслі вартавую службу 85 воінаў Вялікага князя Літоўскага. Замак Бісене прыналежаў абарончай сістэме Нямунаса, ён стаў першым замкам у Літве, якому давялося адбіваць напады крыжакоў. Зімой 1283 года па…
  • Селішча (даўжыня – 170 метраў, шырыня – да 150 метраў) ад замчышча аддзяляў роў. Людзі, якія ў XIII–XIV стагоддзях жылі ля падножжа гары, цярпелі ад нападаў крыжакоў. Агрэсары забірали у мясцовых жыхаров харчы, больш-менш каштоўныя рэчы – і падпальвали хаты. Цяпер там, дзе было старажытнае паселішча, пасля ўсіх узрушэнняў – тольки дзікі луг ды такія…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Jurbarko raj. sav.
Adresas : Vytėnų g. 53, LT-74464 Pilies k., Jurbarko r.
Telefonas : (8 447) 41 729
Daugiau informacijos : www.panemunespilis.lt
Comments