Сядзіба ЛЮБАВАС

Згадкі пра мясцовасць Любавас адносяцца да XVI стагоддзя. “Любавас” сугучна з прускімі словамі “любас”, “шлюбас” (прусы, як меркуюць, тут жылі ў ракі). Уладальнікамі Любаваса былі знакамітыя і важныя асобы: Мікалай Радвіла Руды, граф Каспарас Галееўскі, Антанас Ян Тышкевіч, Марцінас Крышпін Кіршенштейн. Кожны пашыраў уладанні і кошт сядзібы, у 1750 годзе стаяла 20 будынкаў рознага прызначэння.

Росквіт сядзібы адносіцца да XIX стагоддзя, калі ўладальнікамі былі Слізені. Першымі тут пачалі жыць таленавіты скульптар Рафал Слізень (Rapolas Jonas Slizienis) і яго жонка Каміла (Kamilė Tiškevičiūtė). Развіццю сядзібы спрыялі і дзеці, асабліва ўнук Рафал Ян Слізень, які наймаў іншаземных майстроў. Падчас уладання Слізеняў у сядзібным комплексе з’явіліся ладная стайня і каменная лядоўня, новыя сажалкі, вадзяны млын; рэарганізавалі гідрасістэму, у палях зладзілі дрэнаж.

Жонка Рафаля Яна Слізеня імкнулася да ахоты, а ён сам – да кветак, якіх было шмат і на круглых клумбах ля сядзібнага дома і ў аранжарэі. Надпісы на паўкруглай браме папярэджвалі, што ўваход на тэрыторыю забаронены для старонніх асоб (гэта, вядома, не тычылася гасцей). Дваровы пісар падрыхтаваў шмат таблічак, уключаючы інструкцыі, калі і колькі якую жывёлу патрэбна карміць – такія таблічкі віселі ў аддзяленнях хлява. Аб пачатку працы, перапынку на абед і аб заканчэнні працы дваровых работнікаў абвяшчалі гукі гона.

Праходзячы міма сядзібы, многія заглядаліся на аўтамабіль Слізеня. Гэтую чорную машыну мясцовыя жыхары называлі taksówka, на польскі манер. Кіроўца кожную нядзелю з Нямянчын (Nemenčinė) прывозіў ксяндза ў сядзібную капліцу.

Рафала Яна Слізеня саслалі ў Сібір, дзе апошні ўладальнік сядзібы Любавас памёр. Сядзібу нацыяналізавалі. Там некаторы час утрымлівалі палітвязняў, пазней прынялі на жыхарства людзей з Беларусі. У цяперашні час унікальны вадзяны млын адноўлены і адкрыты для наведвання. Для мэтаў культуры прыстасавалі афіцыну і аранжарэю.

  • Афіцыну у сядзібе пабудавалі ў XVIII ст. У кватэрах, абсталяваных у аднапавярховым будынку, жылі дваровыя слугі, таксама і з сем’ямі. У сядзібе працавалі аканом, пісар, служанкі-пакаёўкі. Цяпер у памяшканнях адноўленай барочнай афіцыны дзейнічае музейная экспазіцыя.
  • Па сваёй барочнай архітэктуре аранжарэя, што паўсталя побач з рачулкай, падобная на афіцыну і таксама пабудавана ў XVIII сті. Сцены аранжарэі дэкаравалі арнаментамі. Гэтае месца было, бадай, самым прывабным для апошняга гаспадара сядзібы Рафала Яна Слізеня, які цаніў прыгажосць раслін і асабліва кветак. Яны тут былі і мясцовыя, і экзатычныя, разнастайныя. У будынку аранжарэі пасля…
  • Адзін з унікальных млынаў Літвы замежныя майстры пабудавалі калі сядзібай пачалі валодаць Слізені. Збожжа на муку прывозілі з таго боку, дзе знаходзілася сажалка, і адтуль млын выглядаў аднапавярховым. Каб забраць муку, трэба было на возе ехаць у іншы канец, ва ўнутраны двор, а там млын ужо выглядаў двухпавярховым. Ля млына быў насып – 4 метра…
  • Свіран у сядзібе пабудавалі з слупоў, якія муравали з бутавага каменя, і з бярвення (паміж каменнымі слупамі). У звычайнай аднапавярховай прастакутнай пабудове прыцягваў вока нетрадыцыйны – мансардны, чатырохсхільны – дах. На двух слупах непадалёк ад свірна вісеў сталёвы гонг, гукі якога кожны дзень абвяшчалі працягласць працы – пачатак і заканчэнне.
  • Пабудаваны у ХІХ ст. Прамакутны хлеў быў падзелены на чатыры аддзялення і меў унутраны двор. У зоне ўязных варот, вялікіх і круглявых, утрымліваліся спартыўныя коні. Шэсць коняў прызначаліся для верхавой язды або каб запрагаць у фаэтон. Аднаго каня ўтрымлівалі для захавання пароды. У асобным памяшканні стаяў чорны аўтамабіль уладальніка сядзібы. У аддзяленнях хлява тут і…
  • Адрыну ў сядзібе пабудавалі ў XIX стагоддзі, змураваўшы з бутавага каменя. Прамакутная пабудова была доўгая і мела досыць месца нават для захоўвання багатага ураджая. Плошча адрыны складала 800 квадратных метраў.
  • Лядоўню пабудавалі калі ўладальнікам сядзібы з’яўляўся Рафал Ян Слізень. Значная частка каменнага збудавання прамакутнай формы знаходзілася ў зямлі. Святло з вуліцы трапляла праз авальнае акенца над уваходам. Летам для астуджэння прадуктаў выкарыстоўвалі кавалкі лёду, якія работнікі нарэзалі з вялікіх ледзяных груд. Іх зімой прывозілі на санях, перасыпалі пілавіннем, каб не зліпліся. Калі адна ледзяная глыба…
  • Аднапавярховы каменны будынак стайні паўстаў у сядзібе ў першай палове XIX стагоддзя. Дах быў двухсхільны, вокны аздоблены ліштвамі з чырвонай цэглы. У стайні ўтрымліваліся рабочыя коні. Гарных і шпаркіх спартыўных коней, якіх запрагалі ў карэты, гаспадар загадаў утрымліваць асобна, амаль побач са сваім чорным аўтамабілем.
  • Сядзібная гаспадарка пашыралася, і ў 1925 годзе ў Любавасе паўстала новая, другая гаспадарчая пабудова. Яна была аднапавярховай, мела каркасна-слупавую канструкцыю сцен. Слупы муравалі з бутавага каменя. Дах – двухсхільны.
  • Галоўны у сядзібе дом пабудавалі ў XIX стагоддзі і ў працэсе развіцця сядзібы пераўсталявалі (у пачатку XX стагоддзя). У аднапавярховым будынку прастакутнай формы мелася гарышча. Вокны і дзверы – прастакутныя.

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Vilniaus raj. sav.
Adresas : Liubavo k. , LT-15143 Vilniaus r.
El. paštas : hq@europosparkas.lt
Telefonas : (8 5) 2377 077
Daugiau informacijos : www.liubavas.lt

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.