Парк

У XVI стагоддзя ляса засцерагалі ад вятроў з мора і гарачага сонца Крэтынгскую сядзібу. У 1778 годзе тагачасны ўладальнік сядзібы Ігнотас Йокубас Масальскіс ўздоўж дарогі да касцёла пасадзіў ліпы. Ён жа прывёз у Крэтынгу экзатычныя расліны. Графы Патоцкія яшчэ пасадзілі больш як трыста пладовых дрэў. Графы Зубавы сталі ініцыятарамі арганізацыі маляўнічага парка.
Не шкадаваў сродкаў на парк і граф Юзаф Тышкевіч. А французскі ландшафтны архітэктар Эдуард Андрэ не шкадаваў прафесійных парад. Эскізы падрыхтаваў паркавы архітэктар Іоган Ларас (Johann Larass). Парк быз падзелены на чатыры часткі, і ў кожнай знаходзіўся фантан са скульптурамі. Садоўнікі штогод абрэзалі ліпы – фармавалі арку-тунэль. Там, дзе сходзіліся алеі, стаяў вялізны летні павільён. У парку выкапалі чатыры сажалкі. У Летнім садзе нельга было вадзіць сабак, хадзіць па траве, ірваць кветкі (асабліва ахоўвалі ружы). Вырошчвалі фазанаў і вінаградных слімакоў. Пасля Другой Сусветнай вайны ў сядзібе дзейнічаў саўгас (сельскагаспадарчае аб’яднанне), у парк прыйшлі лесарубы. Пасля 1992 года нанова высадзілі больш як 4000 дрэў, кустоў і паўкустоў. На 940 квадратных метрах парку красаваліся кветнікі.

Lietuvos Dvarai : Kretingos dvaro sodyba
Comments