Дата будаўніцтва піўнога завода – 1884 год – адзначана на яго сценах. Здалёк была бачная гэтая пабудова з чырвонай цэглы – яна была цікавага мура, з металічным флюгерам на даху. У ніжняй частцы бровара захоўваліся вялікія дубовыя бочкі з гатовым півам. Прадукцыя паспяхова прадавалася. У дні святаў, напрыклад, у дажынкі, свежым півам частавалі работнікаў. Паколькі бровар стаяў на ўзгорку, піва па жолабе цякло прама з бочак.

Lietuvos Dvarai : Kidulių dvaro sodyba
Comments