Сядзіба ГЯЛГАУДЗІШКІС

У 1504 годзе Вялікі князь Літоўскі Аляксандр падарыў замак і лес паміж Нёманам і рэчкай Сесарціс (Sesarties upė) свайму пісару Яну Сапегу. У далейшым Сапегі заставаліся ўладальнікамі на працягу васьмі дзясяткаў гадоў. Сядзіба, якая захавалася да нашых дзён, будавалася ў 1842-1846 гадах, пры бароне прускага паходжання Генрыхе Густаве Койдэлі (Койдэль). У сядзібе было шмат зямлі, развівалася гаспадарчая дзейнасць, асабліва былі вядомыя сыры – швейцарскія, Limburger. Койдэлі валодалі сядзібы да 1875 года, пакуль не з’ехалі ў Дрэздэн.

У 1898 годзе памешчыца А.М. Камар з Каўнаскай губерніі за сядзібу Гялгаўдзішкіс, якая знаходзілася ў такім маляўнічым месцы, у Нёмана, сплаціла мільён рублёў. Праз год аканом Мядард Камар павялічыў плошчу сядзібнага дома, упрыгожыў яго. Сцены ў доме былі аздобленыя атласам, у зале для прыёмаў віселі крыштальныя люстры… На даху абсталявалі назіральную пляцоўку, а побач з сядзібай – пляцоўку для гульні ў тэніс. З Шакяй ў Гялгаўдзішкіс быў пракладзены ўчастак вузкакалейкі на коннай цязе. У сядзібе былі такія “цуды”, як вадаправод, каналізацыя, электрычнасць, ліфт. Калі батракі бачылі спадароў у аўтамабілі, пачыналі хрысціцца і крычаць “Антыхрыст на печы!”

Камары былі строгімі з работнікамі, плацілі 2-3 разы ў год, на дровы дазвалялі браць толькі пні або гнілыя дрэвы, а восенню зусім зачынялі парк. Забаранялася трымаць авечак (маўляў, смярдзяць), нельга было ўжываць спіртныя напоі (трынкаваць). Работнікаў секлі бізунамі ў парке, на палянцы, адкуль, як прамяні, адыходзяць восем дарожак на лясныя прасекі і далей разбягаюцца. Гэта месца называлі Зоркай. Іншы раз, каб пазбегнуць пакарання, парабкі маглі і падмануть. Так, аднойчы, з’еўшы далікатэсны торт, тое, что яшчэ засталося, намазалі на мордачку гаспадарскай сабачкі, так і пазбеглі пакарання. У 1922 годзе Камары прадалі сядзібу супольнасці літоўцаў Амерыкі, а самі з’ехалі ў Польшчу.

У сядзібе дзейнічаў сіроцкі прытулак, пазней – школа. У цяперашні час сядзіба Гялгаўдзішкіс адкрытая для наведвальнікаў.

  • Будынак у стылі барока, які захаваўся да нашых дзён, будавалі ў 1842-1846 гадах, калі ўладальнікам сядзібы з’яўляўся барон Густаў Койдэль. Праз паўстагоддзя, падчас валодання памешчыка Мядарда Камара, фасад выцягнутага ў шырыню будынка ўпрыгожылі калоны, металічныя дэкаратыўныя элементы. Ва ўнутраным інтэр’еры панавала раскоша: паркетныя падлогі, натуральная мэбля, карціны, столі з гіпсавай ляпнінай, сцены аздаблялі шоўк і…
  • Кухню пабудавалі ў пачатку ХХ стагоддзя. Аднапавярховы будынак побач з правым крылом маёнтка меў прыбудову – калідор, які злучаў з цокальным паверхам маёнтка. Па гэтым калідоры ў галоўнае будынак маёнтка пераносілі стравы. Вокны і дзверы кухні былі арачнай форме, завостраныя. Сцены і падлога кухні – з керамічнай пліткі. Была і “куханька”, там можна было пагрэць…
  • Трохпавярховы будынак прастакутнай формы, з вокнамі і дзвярыма ў форме паўавалаў, пабудавалоі з чырвонай цэглы ў ХХ стагоддзі. У сядзібе яго выкарысоўвалі для захоўвання харчовых прыпасаў (збожжа, мука, мяса), гаспадарчых прылад і бытавых рэчаў.
  • Ааднапавярховую афіцыну будавалі ў той жа час, што і галоўны будынак маёнтка. У афіцыне жылі слугі маёнтка. Пад сярэдняй часткай будынка афіцыны быў склеп. Таксама было гарышча.
  • Больш за 150 гадоў таму тагачасны ўладальнік сядзібы барон Густаў Койдэль ў паўднёва-заходняй частцы сядзібы пабудаваў вадзяную вежу. Гэты была чатырокутнаяхвугольная пабудова з чатырохсхільным дахам. У прыбудове (1938 г.) размясцілі электрычны генератар. Захаваліся два металічных рэзервуара на металічных бэльках, пад’емны механізм для ўздыму вады. Ваду выкарыстоўвалі на патрэбы маёнтка. У 2015 годзе паставілі звонавы карыльён…
  • Хлеў пабудавалі ў першай палове ХІХ стагоддзя, у 1927 годзе здзейснілі рэканструкцыю. У аднапавярховай пабудове прамакутнай формы ўтрымліваліся розныя жывёлы, асаблівы клапаціліся аб ангельскіх і ютландскіх каровах. Нямала было і даільных кароў. Сырны завод, сядзібы доўгі час славіўся сваёй прадукцыяй, нават у Еўропе.
  • Скляпеністыя падвалы зладзілі ў 19 стагоддзі. Зверху яны былі засыпаны зямлёй, каб падтрымлівалася патрэбная тэмпература. У адным склепе гаспадыні бралі гародніну – бульбу, моркву, капусту. У адным склепе захоўвалася садавіна, і адтуль на гаспадарскі стол трапілі яблыкі, грушкі.
  • У аранжарэі, як у цяпліцы, вырошчывалі агуркі, гарох, розныя рэзкія травы. На градках знайшлося месца і для экзатычных (для тагачаснай Літвы) раслін – памідораў, артышокаў, брусельскай капусты, кальрабі. Для гасцёў-гурманаў вырошчывалі шампіньёны. Аранжарею пабудавалі ў ХІХ стагоддзі. Калі ў 1927-1930 гадах у сядзібе дзейнічаў сіроцкі прытулак, здейснілі рэканстркцыю аранжарэі. У 2000 годзе будынак пацярпеў ад…
  • У будынку, які ў сядзібе пабудавалі з чырвонай цэглы ў пачатку ХІХ стагоддзя, жылі найманыя работнікі. Пасля рэканструкцыі прыбудавалі сенцы. Унутры будынка быў камінок. Калі ўладальнікамі сядзібы былі Камары, ацяпляць памяшканні і здабываць паліва было нялёгка. Найманым работнікам дазвалялася паліць толькі пні і гнілыя ствалы, прывозіці іх – толькі вечарам ці ўначы. А восенню гаспадары…
  • У парке, што распрасціраўся на пяць (5) гектараў, асноўнай воссю была алея з чатырох шэрагаў серабрыстых клёнаў. У цэнтре парка знаходзілась паляна, адкуль, як прамяні, адыходзілі восем дарожак на лясныя прасекі і далей разбягаліся. Гэта месца называлі “Зорка”. На гэтай паляне, як распавядалі, секлі работнікаў. А гаспадары-дваране падчас палявання тут трапезнічалі. Работнікі казалі пра барскі…
  • Старыя могілкі з драўляным чорным плотам і высокай брамай знаходзіліся на тэрыторыі парка. Там у XVIII стагоддзі пахавалі баронаў Койдэлей і іх сваякоў. Апошняй у 1920 годзе пахавалі Марлену – жонка Франца Койдэля. Надмагілле яе мужа, які памёр раней – адно з самых уражлівых, з белага мармуру. Магіла баранэсы, у якой не было блізкіх, засталася…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Šakių raj. sav.
Adresas : Parko g. 5, Gelgaudiškis, Šakių raj.
Telefonas : +37067682722
Daugiau informacijos : http://www.gelgaudiskiodvaras.lt

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.