Сядзіба БУРБІШКІС

Звесткі пра падзеі ў сядзібе Бурбішкіс, якія трапілі ў гістарычныя крыніцы, узыходзяць да Вялікага Княства Літоўскага. І, бадай, самы яркі след вядзе да роду Венцлавовічаў, яны тут былі ўладальнікамі паўтара стагоддзя. У 1752 годзе Станіслаў Венцлавовіч (Węcławowicz), які з’яўляўся важнай асобай арміі ВКЛ, вядомаму архітэктару таго часу Паўлу Гіжыцкаму замовіў праект сядзібнага дома.
Праз 30 лет, пры ўнуку Івону, паўстаў палац з абзорнай вежкай, які захаваўся да гэтага часу, толькі Ануфрый, сын Івона, пазней зрабіў некаторыя паляпшэння. Французскіе шпалеры на сценах былі па каларыстыцы звязаны з полихромией на столі (рэшткі ацалелі). Дзверы – з чырвонага дрэва. Госці захапляліся кафляными печкамі з арнаментамі ў выгдядзе дубовых галінак і вянкоў з лаўровага лісця.
Больш за 1000 прыгонных сялян будавалі панскі дом. Цэглу абпальвалі ў вёсцы Клігунай (2 км) і з рук у рукі перадавалі да месца будаўніцтва. Калі хто-то з прыгонных пачынаў зніжаць тэмп, стаміўшыся, “лячылі” розгамі, некаторых зачынялі у цёмным падвале на некалькі сутак.
Жонка гаспадара спачувала прыгонным і спрабавала заступацца, але муж не хацеў слухаць. Адчувальная жанчына павесілася пасля таго, як памёр сын, якому было не больш як сем гадкоў, і хлопчыка пахавалі ў парку пад кедравай пініяй. У аповесці літоўскага пісьменніка Антанаса Жукаускаса-Венуоліса “Рак” (1925 г.) падрабязна апісана гісторыя роду Путаў-Путарляцкісаў, месца і падзеі нагадваюць пра Венцлавовічаў.
У 1932 годзе сядзібу Бурбишкіс набыў ксёндз Пранцышкус Забела, што вярнуўся із Амерікі. Пачалі дзейнічаць касцёл і плябанія, адкрылі пачатковую школу. У 1947 годзе пабудовы нацыяналізавалі. Школа працягваоа дзейнічаць, а ў памяшканні касцёла перавялі гаспадарчыя майстэрні.
З 2015 года сядзіба Бурбишкіс адкрыта для наведвальнікаў.

  • Адначасова з галоўным сядзібным домам будавалі афіцыну, у якой пасялілі прыслугу. У Венцлавовічаў былі дзве служанкі, у сядзібе кожны дзень працавалі аканом, садоўнік. Калі сядзібу набыў ксёндз Пранцышкус Забела, у афіцыне абсталявалі касцёл і плябанію. Людзі кажуць, што ў афіцыне можна пачуць нейкія незразумелыя гукі. Хто-тое мяркуе, што гэта дамавік, а іншыя звязваюць гукі з…
  • На рацэ Анікшта ў 1926 годзе пабудавалі вадзяны млын, там малолі збожжа не толькі для панскай гаспадаркі, аде і для сялян. Толькі сяляне, якія жылі ўздоўж берагоў ракі і возера Рубікяй, не радаваліся – з-за запруды вясной вада залівала іх палі і лугі. Адкрытае супрацьстаянне пачалося ў 1905 годзе. Сабраліся каля 50 сялян з каламі…
  • Сядзібны дом у XIX ст. па праекце вядомага польскага архітэктара П. Гіжыцкага будавалі больш за 1000 прыгонных сялян. Вестыбюль з калонамі нагадвае трыумфальную арку. Сцены ў пакоях – з французскімі шпалерамі. На дзвярных стыках, за ліштвами выявілі рэшткі шпалераў двух колераў – сіняга і памяранцавага. Гэта сведчыць аб тым, што іх пераклейвалі і што гаспадар…
  • У сядзібе былі сад і парк. Велізарны парк (5 гектараў) заснавалі ў XIX стагоддзі. Яго упрыгожваннем стаў сажалка з 7 астраўкамі, каналамі з масткамі. Былі сфармаваныя алеі з дрэў. Паколькі садоўнік (яго называлі “агродник”, на польскі манер) прыглядаў і за садам, і за паркам, яму далі дзесяць памочнікаў. У парку цяпер растуць ліпы, елкі, бярозы.…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Anykščių raj. sav.
Adresas : Parko g. 1B, Burbiškio kaimas, Anykščių rajonas
Telefonas : +37038149255
Daugiau informacijos : www.burbiskis.lt

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.