Біржувенай. Лядоўня

Лядоўня тагачасным гаспадыням у сядзібе замяняла халадзільнік. У прамакутным будынку з чырвонай цэглы была адна дзвер. Трапіўшы ўнутр, трэба было шукаць дзверцы ў халодны склеп (менавіта шукаць, паколькі вокнаў не было). Зімой у лядоўню з ракі везлі лёд, пілавалі на кавалкі і так астуджалі мяса, рыбу, іншыя прадукты. Астуджалі і малако ад кароў галандскай пароды, якіх у сядзібе было прыкладна 70. Ад кожнай “галандкі” штодня даілі 25-30 літраў малака.

Lietuvos Dvarai : Сядзіба у Бержувенах
Comments