Біржувенай. Кардонная фабрыка

У 1900 годзе на беразе рэчкі Вірвіте паўстал цагляны будынак, у якім пачала працаваць электрастанцыя. У іншых памяшканнях паставілі машыны для вырабу кардону. Электрастанцыя вырабляла святло для ўсёй сядзібы, у тым ліку для жылля работнікаў фабрыкі, яны за святло не плацілі. Два вялікіх паравых катла працавалі на фабрыке. Яе дзейнасць днём і ноччу забяспечвалі шмат работнікаў, толькі жанчын было дваццаць. Працягласць змены складала 12 гадзін.
Тры пары коней дастаўлялі кардон на чыгуначную станцыю ў Куршенай, а адтуль ужо везлі прадаваць. Якасць кардону не была высокай, але фабрыка існавала тры дзесяткі гадоў. Калі яна збанкрутавала, зладзілі млын, у прыбудове пілілі дошкі. На электрастанцыі сёе-тое замяніл, і яна паспяхова працягвала дзейнічаць.

Lietuvos Dvarai : Сядзіба у Бержувенах
Comments