Сядзіба БІРЖУВЕНАЙ

У XIV стагоддзі ў Біржувенай была вялікая каралеўская рэзідэнцыя. Пазней мяняліся прыватныя ўласнікі. Зімой 1670 года, у лютым, сядзібу купіў жамойцкі вяльможа Мікалас Горскіс, і яго нашчадкі заставаліся ўладальнікамі Біржувенай амаль 300 гадоў.
Пасля таго, як жаніліся Мікалас Горскіс і Она Вайнайте, у Біржувенай паўсталі багаты дом, афіцыны, гаспадарчыя і іншыя пабудовы. Галоўны будынак сядзібы як вонкі, так і знутры ўпрыгожылі родавыя гербы; высокае становішча гаспадара падкрэслівалі творы мастацтва, раскошная мэбля з чырвонага дрэва, такія дэталі інтэрьера, як гадзіннік з бронзы і мармуру.
Госці Горскісаў вясной любаваліся белымі кветкамі пладовых дрэў у садзе. Летам дамы ў доўгіх сукенках і кавалеры ва фраках шпацыравалі ў парку з рознакаляровымі газонамі. Гасцей заўсёды было шмат. Служанкі даставалі з шафаў сталовые прыборы з срэбра 12-й пробы і ініцыяламі Горскіса, крыштальныя вазачкі для салатаў і ласункаў.
Паспрабаваўшы гусака ў жытнім цесцю, не адзін гость цікавіўся рэцэптам. Смачна кухарыў паляк Ян Міранюк! Гаспадары яго вельмі цанілі і вылучалі, бадай, як самага любімага слугу.
Жонка кухара варыла ежу для слуг і работнікаў. Тут ніякіх прысмакаў не было, галоўнае – каб былі пад’еўшы. Найманыя работнікі, 19 мужчын і 7 жанчын, падымаліся ранняй раніцай і ўвесь дзень працавалі ў хлявах, на палях. Старанныя і паслухмяныя ад гаспадара атрымлівалі збожжа і нават надзелы зямлі.
Апошняя ўладальніца сядзібы Она Горскіене пакінула Біржувенай перад Другой Сусветнай вайной. Атрымаўшы папярэджанне ад былога сядзібнага работніка, яна з дачкой шчасліва пазбегла высылкі ў Сібір. Калі пачалася вайна, Біржувенай занялі вайскоўцы, і багаты інтэр’ер сядзібы быў знішчаны. Пазней тут арганізавалі кантору сельскагаспадарчага аб’яднаньня – калгаса, у афіцыне пасялілі его працоўнікаў.
У 2011 годзе асноўны будынак сядзібы аднавілі, і цяпер у Біржувенай арганізуюцца экскурсіі, розныя паэтычныя мерапрыемствы, выставы, шлюбныя цырымоніі.

  • Жыццё жамойцкага вяльможы Мікаласа Горскіса ў Біржувенай пачалося з будаўніцтва драўлянага дома. Пазней дадалі калоны і прыбудову для гасцей. Горскісы і Вайны (жонка Горскіса ў дзявоцтве – Вайнайте), жадаючы падкрэсліць сваё сацыяльнае становішча, упрыгожылі гербамі бэлькі будынка, печкі ў сталовай. Падлога ў доме была паркетная, столь – з жывапісам. У бібліятэчным памяшканні беражліва захоўвалі рэдкія кнігі і іншыя выданні, лісты ад прадстаўнікоў вядомых дваранскіх сямей. Горскісы сабралі некалькі сотняў вырабаў з срэбра 12-й пробы (нажы, відэльцы, лыжачкі) і не менш посуду з фарфору і дарагога шкла. Частку гэтых багаццяў у 2005 годзе знайшла малодшая дачка Яніна, якая памятала, як 61 год таму бацькі, пакідаючы сядзібу, амаль 300 адзінак мейсенскага фарфору склалі ў куфар і схавалі пад падлогай. У 2010 годзе сядзібу аднавілі.
  • Афіцыны ў сядзібе пабудавалі ў пачатку XVIII стагоддзя і там абсталявалі кватэры, у якіх слугі маглі жыць разам з сем’ямі. Гаспадары Горскісы найбольш цанілі кухара Яна Міранюка. Гэтага паляка запрасілі з Вільнюса, і не дарэмна – ён кухарыў так, што можна было язык аджаваць. Усяго ў маёнтку было некалькі дзясяткаў слуг і найманых работнікаў.
  • У стайнях, якія ў сядзібе падавалі ў пачатку XVIII стагоддзя, утрымлівалі можа дваццаць рабочых коней і ўдвая менш выязных. Улюбёнцам усёй сядзібы быў жарабец тракененской пароды. Каб зберагчы пароду жамойцкіх коней – жамайтукасаў, іх везлі з усёй Літвы. На жаль, падчас пажару ў стайне выратавалі толькі аднаго каня.
  • Абоўня-карэтная стаяла побач са стайняй, яны на першы погляд амаль не адрозніваліся. У абозне было чатыры асобных памяшкання. Праз вялікімі вароты заязджалі карэты, брычкі, сані. Ля сцен абозні горкамі складалі запасныя колы, яны маглі захоўвацца да паўсотні гадоў. Асобна захоўвалі сядла, гунькі, неабходныя прылады.
  • Лядоўня тагачасным гаспадыням у сядзібе замяняла халадзільнік. У прамакутным будынку з чырвонай цэглы была адна дзвер. Трапіўшы ўнутр, трэба было шукаць дзверцы ў халодны склеп (менавіта шукаць, паколькі вокнаў не было). Зімой у лядоўню з ракі везлі лёд, пілавалі на кавалкі і так астуджалі мяса, рыбу, іншыя прадукты. Астуджалі і малако ад кароў галандскай пароды, якіх у сядзібе было прыкладна 70. Ад кожнай “галандкі” штодня даілі 25-30 літраў малака.
  • У 1900 годзе на беразе рэчкі Вірвіте паўстал цагляны будынак, у якім пачала працаваць электрастанцыя. У іншых памяшканнях паставілі машыны для вырабу кардону. Электрастанцыя вырабляла святло для ўсёй сядзібы, у тым ліку для жылля работнікаў фабрыкі, яны за святло не плацілі. Два вялікіх паравых катла працавалі на фабрыке. Яе дзейнасць днём і ноччу забяспечвалі шмат работнікаў, толькі жанчын было дваццаць. Працягласць змены складала 12 гадзін.
    Тры пары коней дастаўлялі кардон на чыгуначную станцыю ў Куршенай, а адтуль ужо везлі прадаваць. Якасць кардону не была высокай, але фабрыка існавала тры дзесяткі гадоў. Калі яна збанкрутавала, зладзілі млын, у прыбудове пілілі дошкі. На электрастанцыі сёе-тое замяніл, і яна паспяхова працягвала дзейнічаць.
  • Інжынер кардоннай фабрыкі пасяліўся ў драўляным двухпавярховым будынку з паддашкавам памяшканнем, які пабудавалі ў 1900 годзе непадалёк ад фабрыкі. Яна на працягу трох дзясяткаў гадоў працавала бесперапынна, днём і ноччу. Аднак, паколькі прадукцыя не была вельмі якаснай, вырашылі закрыць фабрыку і на гэтым месцы абсталяваць млын. Інжынер высяліўся, да яго былога дому дадалі прыбудову і адкрылі пачатковую щколу.
  • У XVIII ст. ў сядзібе, на беразе рэчкі Вірвіте, пабудавалі лазню. Дзве печы стаялі ля ўваходу, у прылазніку. З аднаго канца будынка бані яшчэ і піва варылі – там парыліся, мыліся і пілі піва гаспадары. Слугі і работнікі мыліся з другога канца бані, калі печы ўжо астуджаліся. У пачатку XX стагоддзі замест лазні абсталявалі пральню, а таксама і кватэру.
  • На гаспадарчай тэрыторыі сядзібы пабудавалі прамакутны будынак з чырвонай цэглы для захоўвання садавіны і гародніны (па-літоўску “obuolinė”). Пад вокнамі гаспадароў расло можа 150 пладовых дрэў (яблыні, грушы, вішні, слівы). Садавіны заўсёды было шмат, і работнікі прама з дрэва складалі плады на драўляныя паліцы ў сховішчы. У тое жа сховішча неслі бульбу, квашаныя качаны.
    У савецкія гады былое сховішча садавіны і гародніны пераўтварылі ў жылы дом.
  • Цагляны прамакутны свінушнік з двухсхільным дахам і дзвярмі, якія былі з двух бакоў, у пабудавалі ў пачатку ХХ стагоддзя. Калі гаспадарамі былі Горскісы, у сядзібе ўтрымлівалася шмат свойскай жывёлы. Свінням у свінушніку давалі сухое малако, каб прадаць на бекон.
  • Свіран у сядзібе пабудавалі ў канцы XIX в. Гэты драўляны двухпавярховы будынак з шчыльна пакладзенымі кроквамі выглядаў вельмі прыемна. Унутры было тры памяшканні. У свірне захоўвалі збожжа, муку, бытавыя і гаспадарчыя прылады. У канцы XVIII ст. па загадзе тагачаснага гаспадара Людвікаса Горскіса ў свірне абсталявалі касцёл. Старажылы ўспаміналі, як яны збіраліся на набажэнствы.
  • У 1904 годзе пабудавалі вялізны хлеў з трыма ворнымі варотамі, праз якія заганялі жывел з пашы. У сядзібе на той час было каля 70 кароў галандскай пароды, яны штодзень давалі па 25-30 літраў малака. Яшчэ утрымлівалі 60 цялят, 34 цялушкі, 44 рабочых і племянных быка. Да гэтага часу засталіся ацалелымі цэментавыя паілкі для жывёлы.
  • Дзве адрыны сядзібе ў Биржувенай па свайму тэхналагічнаму рашэнню з’яўляюцца выключнымі для Літвы. Пад’ехаўшы к адрыне, воз па драўлянаму насцілу заязджаў непасрэдна ўнутр, да сярэдзіны памяшкання, каб можна было на месцы выгрузіць сена ці салому. Не даводзілася цягать на вілах з вуліцы, і гэта работнікам значна палягчала працу.
  • Дзве адрыны сядзібе ў Биржувенай па свайму тэхналагічнаму рашэнню з’яўляюцца выключнымі для Літвы. Пад’ехаўшы к адрыне, воз па драўлянаму насцілу заязджаў непасрэдна ўнутр, да сярэдзіны памяшкання, каб можна было на месцы выгрузіць сена ці салому. Не даводзілася цягать на вілах з вуліцы, і гэта работнікам значна палягчала працу.
  • У канцы XIX стагоддзя у сядзібе, на левым беразе рэчкі Вірвіте, пабудавалі тры аднолькавых дамы. У іх пасяліліся работнікі кардоннай фабрыкі разам з сем’ямі. У кожным доме было абсталявана 4 кватэры (сенцы, кладоўка, 2 пакоі). Ад кардоннай фабрыкі ва ўсе кватэры яе работнікаў бясплатна падавалася святло.
  • У канцы XIX стагоддзя у сядзібе, на левым беразе рэчкі Вірвіте, пабудавалі тры аднолькавых дамы. У іх пасяліліся работнікі кардоннай фабрыкі разам з сем’ямі. У кожным доме было абсталявана 4 кватэры (сенцы, кладоўка, 2 пакоі). Ад кардоннай фабрыкі ва ўсе кватэры яе работнікаў бясплатна падавалася святло.
  • У канцы XIX стагоддзя у сядзібе, на левым беразе рэчкі Вірвіте, пабудавалі тры аднолькавых дамы. У іх пасяліліся работнікі кардоннай фабрыкі разам з сем’ямі. У кожным доме было абсталявана 4 кватэры (сенцы, кладоўка, 2 пакоі). Ад кардоннай фабрыкі ва ўсе кватэры яе работнікаў бясплатна падавалася святло.
  • Драўляны барак быў пабудаваны ў сядзібе ў пачатку XVIII стагоддзя. Ён прызначаўся для работнікаў, меў чатыры жылыя памяшканні (з асобным ўваходам і каморкай), гліняную падлогу. Работнікі абувалася ў драўляныя клумпы (klumpės) або ў скураныя даволі грубыя чаравікі – нагіны (naginės). Вопратка работнікаў часцей за ўсё была з даматканага сукна. Старанныя найманыя работнікі атрымлівалі ў якасці ўзнагароджання зямельныя надзелы, збожжа, а тыя, што трымалі свойскую жывёлу – сена і нават участак на пашы.
  • Кузня ў сядзібе была пабудаваная ў канцы XVIII ст. У гэтым невялікім драўляным будынку таксама знаходзіліся жылыя памяшканні для каваля і яго сямейнікаў. Ля сцяны, што аддзяляла кузню ад жылля каваля, стаяў горан з каменя і цэглы, у ім каваль распаляў жалеза. Пад столлю кузні і на земляной падлозе захаваліся рэшткі кавальскіх прыладаў.
  • У 1764 годзе ў палях, якія належалі сядзібе, прыкладна ў паўкіламетры ад галоўнага дома, паўстаў масіўны каменны засцерагальны слуп (koplytstulpis). Над ім абсталявалі белую міні-капліцу з чырвонай дахам у форме пірамідкі і з дэкаратыўным металічным каваным крыжам. Так гаспадар вырашыў пазначыць выкананне работ па аднаўленню сядзібы.
  • Месцам для сямейных могілак Горскісаў выбралі паўночна-ўсходнюю частку сядзібы. Там быў лясісты пагораг, і да яго вяла алея каштанавых дрэў. У каменным склепе былі пахаваныя 7 чалавек. На старых могілках стаяла неагатычная капліца, аднак яна была разбураная падчас Першай Сусветнай вайны. А ў савецкія гады магілы раскапалі, шукаючы золата, якое, маўляў, там схавалі Горскісы ў прадчуванні складанай пары. Золота не знайшлі. На старых могілках ацалеў каваны металічны крыж, які паставілі Адомасу Горскісу (1787-1850), і рэшткі помніка Наполеонасу Тітасу Горскісу (1811-1880).
  • Вакол сядзібы раслі лістяныя і іглічныя дрэвы. Рознакаляровыя газоны і сажалкі, у якіх “плавала” неба, радавалі вочы. У парку ахвотна шпацыравалі і самі гаспадары, і іх частыя госці. У XX стагоддзі Антанас Горскіс вырашыў аднавіць парк і наняў ландшафтнага архітэктара. Побач са старымі сажалкамі былі спраектавалі новыя дарожкі і зялёныя масівы.
    Былі ў сядзібным парку і “няпростыя” месцы. Служанкі кожную раніцу з вёдрамі спяшаліся да “цудоўнай крыніцы”. Людзі здаўна казалі, што калі мыцца гэтай вадой, а яшчэ і піць, – можна захаваць ці нават вярнуць прыгажосць і маладосць. Некаторыя больш спадзяваліся на старую хваю і ў яе падвойны ствол складалі манеты – у надзеі на выкананне сваіх жаданняў. Мужчыны стараліся абыходзіць велізарны камень са “следам ведзьмы” – старыя людзі палохалі, што ў гэтых месцах раней жылі ведзьмы, якія чакалі мужчын, каб зацягнуць у лазню і там замучыць сваёй любоўю, нават да смерці.

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Telšių raj. sav.
Comments