Сядзіба БАБТЫНАС – ЖАМАЙТКЕМІС

Першыя вядомыя ўладальнікі сядзібы ў XVI ст. – дваране Шукшты (Šiukštos). Пазнейшымі былі Прозары, Тышкевічы. Па выніках зямельнай рэформы 1922 года сядзібу перадалі генералу Уладасу Нагявічюсу (Vladas Nagevičius), як адному з заснавальнікаў структуры Літоўскай арміі. Падчас кожнага прыезду генерала ў сядзібу, якую ён назваў Жамайткеміс, падымалі сцяг Літвы – трыкалор. Пры У. Нагявічусе пачалі рамонт дамоў і іншых пабудоў, ўладкавалі парк, пашырылі стайні, пабудавалі ветраную электрастанцыю.
Нагявічюс наймаў параход, які па рацэ Невежыс дастаўляў гасцей у Жамайткеміс. Калі ў сядзібе ўжо цямнела, гаспадар фарамі аўтамабіля асвятляў сцэну, на якой ладзіліся спектаклі. Непадалёк палыхалі вогнішчы, гучалі літоўскія песні… Генерал-інтэлектуал лёгка завязваў размовы з важнымі чыноўнікамі, але таксама і з парабкамі. Убачыўшы на дарозе чалавека, падвозіў на аўтамабілі, а сам у нядзелю ездзіў з жонкай на імшу ў крытым фаэтоне.
Асноўныя гаспадарчыя пытанні вырашаў аканом. Гаспадыня Вераніка Нагявічіене паспяхова прымала рашэнні, якія датычыліся коней. У Каўнас, у дзіцячую бальніцу, вазілі па 24 кілаграма свежага сметанковага масла. Сядзібе належала амаль 90 гектараў зямлі, гаспадарка лічылася ўзорнай.
Перад Другой Сусветнай вайной Нагявічусы з’ехалі ў ЗША, у сядзібе пачала працаваць кантора. Дом-рэзідэнцыю пераўладкавалі ў шматкватэрны. У 1999 годзе прадпрымальнік М. Швянтарайтіс купіў сядзібу на аўкцыёне. Перасяліўшыся з Каўнаса, ён распачаў рэстаўрацыю. Цяпер у Бабтынасе-Жамайткемісе адбываюцца мастацкія пленэры, фестывалі класічнай музыкі.

  • У XVIII стагоддзі, калі гаспадарамі сталі дваране Прозары, змуравалі каменны дом з франтонам на два паверхі, з балконамі і вартавай вежкай. Спланавалі 28 ўнутраных памяшканняў. Паздней, пры графах Тышкевічах (да Першай Сусветнай вайны) і пры генерале Уладасе Нагявічусе, да дому прыбудавалі рызаліты, паменшылі вышыню перакрыццяў першага паверху. Сядзібны дом атачалі парк і сад.
  • У XIX стагоддзі, пры графах Тышкевічах, у сядзібе паўсталі нават 16 новых пабудоў, у тым ліку і свіран. У каменным будынку захоўвалі харчовыя прадукты – збожжа, муку, мяса. У тым жа свіране, у асобным памяшканні, трымалі гаспадарчае начынне. У пасляваенную пару свіран стаў складам. Цяпер тут экспазіцыя гаспадарчых прыладаў і матацыклаў.
  • У XVIII ст., калі сядзібай валодалі дваране Прозары, пабудавалі невялікі склад, у якім захоўвалі розныя каштоўнасці, прадметы маёмасці. Пасля Першай Сусветнай вайны ў будынку віравала праца – тут абсталявалі малочны комплекс. З малака кароў, якіх вырошчвалі ў сядзібе, выраблялі розную прадукцыю; у дзіцячую бальніцу кожны дзень везлі свежае сметанковае масла. З 1999 года – жылы…
  • У сядзібе ў XIX стагоддзі пабудавалі клуню ў традыцыйным народным стылі. У клуні захоўвалі і малацілі ураджай збожжавых. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалі чырвоную цэглу і бярвенні. У пасляваенную пару драўляныя бярвенні замянілі на сілікатную цэглу, а падлогу – на бетонную. Цяпер у будынку абсталяваная зала для канцэртаў, прыкладна на 800 месцаў.
  • Хлеў, які ў сядзібе пабудавалі ў XIX ст., быў прамакутны. L-падобны хлеў паўстаў у пару валодання генерала У. Нагявічуса, там утрымлівалі пародзістых і рабочых коней, даільных кароў. З 1999 года, калі сядзібу Бабтынас – Жамайткеміс прыватызавалі, хлеў ужо не выкарыстоўвалі па прызначэнні.
  • З краю сядзібы захавалася адзіная белая міні-капліца (па-літоўску “каплітстульпіс”). У XIX стагоддзі такіх каплічак было чатыры, і яны пазначалі межы. Акрамя таго, гэтыя збудаванні малой архітэктуры – з крыжам і лічыцца засцерагальным.
  • Гарадзішча, якое ўздымаецца ўверх на 10 метраў, знаходзіцца ў прасторы паміж рачулкай Асюліс і далінай ракі Нявежыс. Схілы гарадзішча даволі стромкія, на яго верхняй пляцоўцы, што мае форму трохкутніка, – загараджальны насып вышынёй 3 метра. Навукоўцы мяркуюць, што ля падножжа было архаічнае паселішча і яго ўзрост узыходзіць да II тысячагоддзя. Археолагі ў 1961 годзе выявілі…

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Kauno m. sav.
Koordinatės : 55.066033, 23.79128
El. paštas : senasdvaras@gmail.com
Telefonas : +37068718 414
Telefonas : +37063220000
Daugiau informacijos : www.senasdvaras.lt

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.