640

ВЕРХНЯЯ ФРЭДА. Другая стайня

У другой палове XIX стагоддзя ўладальнік сядзібы жамойцкі дваранін Юзаф Гадлеўскі (літоўск. Juozapas Godlevskis) прыняўся за пашырэнне гаспадаркі. Побач з G-падобнай сажалкай пабудавалі другую стайню (адна ўжо была). Два прасторных і доўгіх збудаванні злучылі сцяной-мурам. З яе паўночнага боку зладзілі шырокія вароты. Далей, паміж карпусамі, сфармавалі закрыты двор, даволі доўгі, брукаваны бутавым каменем – у гэты дзяннік заганялі з пашы свойскіх жывёлаў.
Папярочныя ўнутраныя сцены падзялілі прастору пабудаванай стайні на часткі: у адной іржалі коні, у другой рыкалі каровы, былі і больш ціхія цяляты.

Redaktorius