РЭШТКІ ВЕРХНЯГА И НИЖНЯГА ЗАМКАЎ, ІНШЫЯ ФРАГМЕНТЫ ЗАМКАВЫХ ЗБУДАВАННЯЎ

У XV ст. палітычным, рэлігійным і культурным цэнтрам Літвы стаў Ніжні (Дольны) замак. Гэтаму садзейнічаў Аляксандр Йогайлайтіс, сын князя Ягайлы, які абарончы замак ператварыў у раскошную рэзідэнцыю. Пазней замку надалі рэнесанснага шыку Жыгімонт Стары (Žygimantas Senasis) і яго жонка Бона Сфорца. Работы па рэканструкцыі працягнуў іх сын Жыгімонт ІІ Аўгуст. Замежныя майстры аздабілі сцены палаца дарагімі тканінамі, падлогу – керамічнай пліткай. Памяшканні ацяплялі кафляныя печкі з глазурай, на сценах былі дэкаратыўныя габелены, паляўнічыя трафеі.
Будаўнікі ў замку спатрэбіліся і пасля знаёмства Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівілянкай (Barbora Radvilaitė, з Радзівілаў). Для таемных сустрэч князь замовіў зладзіць пераход з замка ў палац Радзівілаў. Неўзабаве адбылася жаніцьба Жыгімонта з Барбарай, але патаемная, паколькі працівіліся і маці Жыгімонта каралева Бона, і Сейм Польшчы. Становішча было складанае, і Жыгімонт, каб пацешыць жонку, пачаў у палацы ладзіць балі, маскарады, рыцарскія турніры. Пасля таго, як Барбара памерла ад хваробы, сцены палаца Жыгімонт загадаў абабіць чорнымі тканінамі, а сам да канца жызні апранаўся толькі ў чорнае.
У часы праўлення дынастыі Ваза пачаўся новы росквіт віленскага замка. У раскошнвй рэзідэнцыі вырашаліся важныя палітычныя пытанні. Тут прымалі замежныя дэлегацыі з Цэнтральнай, Усходняй і Паўночнай Еўропы. На стол падавалі каля 70 страў, гасцей весяліў аркестр (40 музыкантаў). Пры Уладзіславе з дынастыі Ваза ў тэатры было 10 акцёраў, 30 спевакоў оперы, 20 балетных танцоўшчыкаў. Артысты ўтрымліваліся за кошт дзяржаўнай казны.
Не ўсе забавы магнатаў добра заканчваліся. У 1643 годзе падчас папулярнай забавы “цкаванне мядзведзя” звер, вырваўшыся з клеткі, смяротна параніў жонку Уладзіслава IV Вазы – Цэцылію Рэнату Аўстрыяцкую, з роду Габсбургаў.
У 1655 годзе, калі армія Расіі ўпершыню ў гісторыі Літвы ўвайшла ў Вільнюс, палац вялікіх князёў спалілі і разрабавалі, а пасля, па загаду царскай адміністрацыі Расіі, разбурылі. Ацалелую частку ўсходняга корпуса ў савецкія годы перабудавалі і адкрылі Дом піянераў. Калі ладзілі сістэму ацяплення, знайшлі падвалы Палаца ўладароў ВКЛ. Пачаліся археалагічныя раскопы, а пазней – аднаўленчыя працы.
Ацалелая вежа Гедымінаса з’яўляецца сымбалем Вільнюса. Ад іншых збудаваньні Верхняга замку захаваліся толькі фрагменты.

  • У XV ст. палітычным, рэлігійным і культурным цэнтрам Літвы стаў Ніжні (Дольны) замак. Гэтаму садзейнічаў Аляксандр Йогайлайтіс, сын князя Ягайлы, які абарончы замак ператварыў у раскошную рэзідэнцыю. Пазней замку надалі рэнесанснага шыку Жыгімонт Стары (Žygimantas Senasis) і яго жонка Бона Сфорца. Работы па рэканструкцыі працягнуў іх сын Жыгімонт ІІ Аўгуст. Замежныя майстры аздабілі сцены палаца дарагімі тканінамі, падлогу – керамічнай пліткай. Памяшканні ацяплялі кафляныя печкі з глазурай, на сценах былі дэкаратыўныя габелены, паляўнічыя трафеі.

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Vilniaus m. sav.
Adresas : Arsenalo g. 5, LT-01143 Vilnius
Daugiau informacijos : www.katedra.lt

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.