АЛАНТА: ГІСТАРЫЧНЫ СЯДЗІБНЫ КОМПЛЕКС

Назва “Аланта” упершыню згадана ў гістарычных крыніцах у 1436 годзе (Owantha Pac- Pomarnackich). Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт (па-литоўску Žigimantas), сын Кейстута (Kęstutis), землеўладанне ў мястэчку Аланта перадаў за верную службу магнату Крысціну Осціку (Kristinas Astikas), унуку князя Трайдена (Traidenis).

Пазней, больш як 200 гадоў, правы валодання належылі Радзівілам. Гандлявалі збожжам, з Рыгі прывозілі соль. Мясцовыя жыхары дзівіліся на медыка-хімічную лабараторыя, якую заснаваў Крыступас Радзівіл, и лічылі, што гэта вядзьмарства.
Аланта яшчэ больш расквітнела, калі маёнтак выкупіў польскі дваранін Тадэвуш Пац-Памарнацкі. Ён пачаў будаваць летнюю рэзідэнцыю. Гранітныя калоны морам дастаўлялі з Фінляндыі ў Клайпедскі порт, а адтуль у Аланту везлі на вазах, якія цягнулі валы. Калі рэзідэнцыю збудавалі, яна нагадвала італьянскую вілу. На чатырохпавярховай бакавой вежы падчас прыезда Паца-Памарнацкага падымалі сцяг.

Пан прыязджаў увясну, прывозіў цукеркі. Калі ад’язджаў восенню, ля плота пакідаў ужо непатрэбную вопратку. Аднак такія падарункі не выкуплялі жорсткасці ў адносінах гаспадара да работнікаў.

З агляднай пляцоўкі палацавай вежы гаспадар сачыў, ці не выносяць збожжа, схаваўшы ў нейкіх мяшочках за пазухай, яго прыгонныя. Але яны таксама былі не лыкам шытыя: прымудрыліся сыпаць панскае збожжа ў сваі палатняныя штаны, унутры якіх па ўсёй даўжыні былі загадзя прышытыя вузкія кішэні.

Паднявольныя сяляне выконвалi павiннасцi – паншчыну i аброк, працавалі нават у святыя дні. Пан вунь выганяў тых, хто не здолеў заплаціць непад’ёмныя плацяжы. У 1858 годзе прыгонныя пана Паца-Памарнацкага паскардзіліся біскупу Міколасу Валанчусу. У дасланым лісце (які захаваўся) паведамлялася аб тым, што ў сядзібе аглух ці застаўся без зубоў пасля збіцця не адзін сялянін, што б’юць нават цяжарных жанчын. Ніякай дапамогі прыгонныя не дачакаліся, а пан, выклікаўшы салдат, развёў іх па сялянскіх хатах.

Жорсткі і бязлітасны да прыгонных сялян, Памарнацкі адразу мяняўся, калі заходзіла гаворка пра мастацтва. Валодаючы некалькімі замежнымі мовамі, заўзяты вандроўнік і калекцыянер, ён прывозіў творы мастацтва, каштоўныя прадметы з розных краін. У сядзібе былі пакоі з інтэр’ерамі розных краін. Сцены ў гасцінай упрыгожвала калекцыя дэкаратыўных талерак з японскага фарфору. Гасціную, у яком стаяла скульптура самурая, усе называлі японскай, і прыслугоўвалі тут іншаземцы. Мясцовыя людзі вельмі дзівіліся, калі гаспадар стаў прывозіць у Аланту чарнаскурых слуг.

Папярэдні Першай Сусветнай вайны пан Памарнацкі здаў у арэнду сядзібу, у 14 вазоў склаў усе самае каштоўнае – і з’ехаў.

У савецкі перыяд (да аднаўлення незалежнасці Літвы) у сядзібе дзейнічаў сельскагаспадарчы тэхнікум, там жа жылі яго выкладчыкі і навучэнцы. У памяшканнях другога паверха ў 1874 годзе адкрылі бібліятэку. З правага боку цяпер музей-галерэя сядзібы Аланта.

  • АЛАНТА. Панскі дом – палац У 1853 годзе на ўсходзе ад аднайменнай вёскі была пабудавана для, польскага двараніна, збудавалі летнюю рэзідэнцыю з рысамі неаітальянскага класіцізма. Гранітныя калоны для гэтага палаца польскага двараніна Тадэвуша Паца-Помарнацкага замаўлялі ў Фінляндыі, морам везлі ў Клайпедскі порт, а ў Аланту – на вазах, якія цягнулі валы. Нешырокая цэнтральная частка палаца…
  • Ад чужых вачэй сядзібу закрывалі агароджа з варотамі. Калі вясной прыязджаў у сядзібу гаспадар, польскі дваранін Пац-Памарнацкі, ён частаваў цукеркамі прыгонных сялян ля варот. Восенню, калі гаспадар ад’язджаў, ён каля плота складваў непатрэбную вопратку, звязаную ў вузельчыкі. Ад варот засталіся два слупа вышынёй прыкладна 1 метр, декараваныя чырвонай цэглай, яны стаяць паміж стайняй і рэшткамі…
  • Аднапавярховая вяндлярня пасля будаўніцтва (канец XIX стагоддзя – пачатак XX стагоддзя) мела ўсяго адно памяшканне, яно было квадратнае, без вокнаў. Уверсе сцен прасеклі ў шахматным парадку невялікія прастакутныя адтуліны для вентылявання. Дзверы, што знаходзіліся пасярэдзіне фасада будынку, былі з арачнай перамычкай. У савецкі час будынак вяндлярні мадэрнізавалі – зладзілі аконныя праёмы, замянілі дах.
  • Клуня, якую пабудавалі ў 2-й палове XIX стагоддзя, мела тры ўезды. Збожжа пасля абмалоту везлі праз двухстворкавыя вароты, якія знаходзіліся пасярэдзіне пабудовы. На жаль, пасля пажару 1999 года ад клуні засталіся толькі каменныя сцены. Над імі ў 2000 годзе вывелі сцены з сілікатнай і керамічнай цэглы, паклалі жалезабетонныя бэлькі і наноў пакрылі дах.
  • Сядзіба АЛАНТА. Кухня Кухня размяшчалася на усходзе ад рэзідэнцыі-палаца, у цэнтральнай частцы сядзібы, у прыгожым будынку з калонамі ля дзвярэй і вокнамі з неагатычным карнізамі. Прамакутную планіроўкі дзяліў напалову калідор, з яго можна было трапіць у абедзве часткі будынка. У кухарак з ранку да вечара было вельмі шмат працы ў перыяд з вясны да позняй…
  • Аднапавярховы будынак (час будаўніцтва канец XIX ст. – пачатак XX ст.) з чатырма рознымі памяшканнямі па сваіх функцыях замяняў гаспадыням халадзільнік. У ніжняй частцы будынка захаваліся тры папярочныя каменныя перакладзіны. Лядоўня была заглыбленая ў зямлю прыкладна на 1 метр. Узімку зносілі з ракі ў лядоўню глыбы лёду, каб яго кавалкамі летам астуджаць харчовыя прадукты. У…
  • Уладальнік сядзібы дваранін Тадэвуш Пац-Памарнацкі па-мастацкі аформіў сядзібны парк. Выкапалі тры сажалкі геаметрычна няправільнай формы. Дрэвы былі высаджаны групамі такім чынам, што ствалы паступова спляталіся, ствараючы алеі з вялікімі і пухнатымі кронамі. Акрамя традыцыйных дрэў, у парке было нямала экзотаў. Бліжэй да сядзібы стаялі белыя мармуровыя фігуры Венеры і Юпітэра, ледзь наводдаль – скульптуры льва…
  • Фасад аднапавярховага будынка ўпрыгожыў порцік з чатырма калонамі. Унутры былі чатыры аднолькавыя кватэры, а таксама пральня, якую на польскі манер называлі “прочка” (от польского “praczka” – прачка). Работніцам-прачкам не даводзілася далёка хадзіць за вадой: побач з домам была буйная крыніца, якая, як мяркуюць, і вызначыла месца будаўніцтва сядзібы. Калі пракладвалі дарогу, побач з домам для…
  • Гэты аднапавярховы флігель пабудавалі ў 1853 годзе. Каменны мураваны будынак упрыгожвалі карнізы ў некалькі шэрагаў па гарызанталі, вокны былі дэкараваны чырвонай цэглай. Падоўжная сцяна дзяліла ўнутраную прастору будынка напалову. Па абодва бакі знаходзіліся кватэры для сем’яў парабкаў, з асобным уваходам. Дзве кватэры з аднаго боку былі больш прасторнымі (два пакоі і кухня), дзве кватэры з…
  • Аднапавярховы свіран, што цяпер стаіць на ўсходзе ад брамы, будавалі ужо ў пачатку XX стагоддзя. У чатырох яго памяшканнях месціліся розныя бытавыя рэчы. Значная частка згарэла ў 2001 годзе, вонкавыя і ўнутраныя бярвеністыя сцены абгарэлі. Пасля пажару выканалі рамонт 1/2 часткі збудавання, сфармавалі вальмавы дах, які адпавядаў былому, аўтэнтычнаму. Свіран цяпер у добрым стане. Увесь…
  • Аднапавярховы склад (інакш: інвентарная) пабудавалі ў той час, калі уладальнікам сядзібы Аланта з’яўляўся польскі дваранін Тадэвуш Пац-Памарнацкі. З двух пярэдніх пакояў, якія знаходзіліся ў цэнтральнай частцы будынка, былі асобныя ўваходы ў бакавыя памяшканні, дзе захоўвалася шмат розных рэчаў. Натуральнае, дзённае асвятленне забяспечвалі некалькі вокнаў, іх месцы цяпер выклалі чырвонай цэглай. У савецкі час аконныя праёмы…
  • Стайня, якую пабудавалі ў 1840 годзе, падзелена на дзве часткі. У паўднёвай (меншай) частцы гэтага аднапавярховага будынка былі пакоі для конюхаў, у паўночнай частцы ўтрымлівалі коней. Мясцовыя старажылы часта ўспаміналі пра жвавых чорных коней са звонкімі бліскучымі падковамі, на якіх вясной у сядзібу прыязджаў гаспадар – польскі дваранін Тадэвуш Пац-Памарнацкі. Да аднаўлення незалежнасці Літвы у…
  • Аднапавярховы хлеў быў пабудаваны ў гаспадарчым двары для ўтрымання малочных кароў, быкоў, свіней. Аўтэнтычная ўнутраная планіроўка не захавалася. Падчас рэканструкцыі павялічылі аконныя і дзвярныя праёмы, паставілі прыбудову з сілікатнай цэглы. На жаль, у 1999 годзе згарэлі хлеў і клуня, пасля пажару засталіся толькі каменна-цагляныя сцены.

Lietuvos Dvarai : Спіс маёнткаў
Savivaldybė : Molėtų raj. sav.
Telefonas : 866515756

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.