Ансамбль Пажайсліскага кляштара камальдулаў. Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай панны Марыі

Закладны камень вялізнай бажіцы быў асвечаны ў 1667 годзе. Касцёл праектаваў італьянскі архітэктар Джавані Фрэдзіані. Цэнтральная шасцікутная частка злучала чатыры памяшкання. Да яе прылягалі дзве вежы па 32 метра. Запрасілі майстроў з Італіі для выканання фрэсак і складанай ляпніны stucco. Адліць для паўночнай вежы касцёла званы, якія далёка гучаць, даручылі найбольш вядомаму віленскаму майстру І. Деламарсу. Скульптуры з пяшчаніку замовілі віленскаму майстру Мікалоюсу Вальштэйну (Nicolaus Wоlscheid, раней жыў у Нямеччыне). Сцены і падлога ў касцёле былі выкананыя з ружовага і чорнага мармура. Фрэска Джузэпе Россі “Каранаванне Панны Марыі Царыцай Нябеснай” упрыгожыла купал. У касцёле было сем барочных алтароў, а фрэсак – каля сотні. На паўднёвым фасадзе кляштара зладзілі сонечны гадзіннік. У 1839 годзе на загад царскай адміністрацыі замест касцёла адкрылі праваслаўную царкву. Інтэр’ер аб’екта значна змяніўся: алтары разабралі, фрэскі перапісалі. Падчас Першай Сусветнай вайны бажніцу разрабавалі, а прыводзіць у парадак пачалі, калі ў Пажайслісе абгрунтаваліся сёстры кангрэгацыі Святога Казіміра.

Lietuvos Dvarai : Pažaislio kamaldulių vienuolyno ansamblis
Comments